wd wp Пошук:

Антанін Гудачак

А́нтанін Гу́дачак (чэшск.: Antonín Hudeček; 14 студзеня 1872, Лоўцка, Чэхія, Аўстра-Венгрыя — 11 жніўня 1941, Часталавіцы, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэшскі мастак-пейзажыст. Правадзейны член Чэшскай акадэміі навук, славеснасці і мастацтваў (з 1930).

Антанін Гудачак разам з Антанінам Славічакам і Антанінам Калвадам, належыць да ліку вядучых чэшскіх мастакоў-пейзажыстаў пачатку ХХ стагоддзя.

Біяграфія

Пасля заканчэння гімназіі ў 1887 годзе паступіў у Пражскую акадэмію вытанчаных мастацтваў, дзе навучаўся фігуральнаму жывапісу пад кіраўніцтвам прафесараў М. Пірнера і В. Брожыка. У 18911893 гг. працягнуў навучанне ў Мюнхенскай акадэміі.

З 1895 года разам з А. Славічакам паступіў у мастацкую майстэрню Ю. Маржака, дзе разам з групай мастакоў, вывучаў мастацтва пейзажу.

У 19031909 гадах наведваў Сіцылію, востраў Капры, у 19141931 гг. — Францыю, Славенію, Заходнюю Украіну, Італію. Таксама напісаў некалькі пейзажаў ваколіц Кёльна і Прагі, шэраг маляўнічых краявідаў Поліцаў-над-Метуі. Двойчы наведаў востраў Руген, з 1920 года рэгулярна бываў у Татрах, Банска-Бістрыца і з 1927 года — Карпатах.

З 1927 года жыў і працаваў у Часталавіцах (цяпер раён Рыхнаў-над-Кнежнау Кралавеградзецкага края Чэхіі), дзе і памёр у 1941 годзе.

Творчасць

Пасля першых спроб фігуральнага жывапісу мастак цалкам прысвяціў сябе пейзажнага жывапісу. Знаходзіўся пад уплывам творчасці Ю. Маржака і А. Славічака і, у пэўнай ступені, французскага імпрэсіянізму. Яго карціны, аднак, больш рэалістычныя.

Аўтар вялікай колькасці палотнаў, якія высока шануюцца сёння. Творы Гудачака «Жытнёвае поле» (1880), «Ручай восенню» (1903), «Татры», «Зіма» (абедзве 1930), «Венецыя» (1930-я г.) і інш. адметныя глыбокім лірызмам, свабоднай і экспрэсіўнай манерай пісьма, тонкай каларыстыкай.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Antonín Hudeček // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Аўстрыі
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літамержыцы
Катэгорыя·Памерлі ў Кралавеградзецкім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі Чэхаславакіі