wd wp Пошук:

Юліус Маржак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маржак.

Юліус Маржак (чэшск.: Julius Mařák; 29 сакавіка 1832, Літамішль — 8 кастрычніка 1899, Прага) — чэшскі мастак-пейзажыст. Прадстаўнік рамантычнага і рэалістычнага кірункаў у жывапісе.

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся ў сям’і бухгалтара і фінансавага інспектара. Атрымаў цудоўную адукацыю; ужо ў гады навучання ў гімназіі Ю. Маржак пачаў браць урокі партрэтнага і пейзажнага жывапісу. У 1852 годзе паступіў у клас пейзажнага жывапісу Макса Хаўсхофера ў Пражскай акадэміі мастацтваў. А 1853 годзе пакінуў Прагу, з’ехаўшы ў Мюнхен, дзе вучыўся ў мясцовай Акадэміі ў Леапольда Ротмана і Эдуарда Шлейха Старэйшага. У 1855 годзе пачаліся яго — як Маржак іх зваў — гады падарожжаў: па паўночнай і паўднёвай Чэхіі, горныя ланцугі якой натхнялі мастака і пастаўлялі візуальны матэрыял для яго палотнаў.

Пэўны час Ю. Маржак жыў у Вене, дзе ён вывучаў графічнае мастацтва. У 1860 годзе ён выкладаў у Вене маляванне, а таксама працаваў ілюстратарам у некалькіх мясцовых часопісах. У гэты перыяд у творах мастака выразна бачны ўплыў барбізонскай школы. У 1869 годзе мастак здзейсніў падарожжа па Балканах, з 1872 па 1875 год жыў у Ціролі. У 1882 годзе, нароўні з некаторымі іншымі чэшскімі мастакамі, атрымліваў замовы на маляўнічыя працы ў пражскім Нацыянальным тэатры. З 1887 года Ю. Маржак — прафесар пражскай Акадэміі мастацтваў, кіраўнік класа пейзажнага жывапісу.

Сярод вучняў Маржака былі такія вядомыя пасля чэшскія мастакі як Антанін Славічэк, Францішак Каван Багуслаў Дворжак.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Julius Mařák // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121859746 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Julius Eduard Marak // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121859746 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  8. BillionGraves — 2011. — ed. size: 125000000
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літамышлі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1899 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў