wd wp Пошук:

Антайфасі

Антайфа́сі (малагас. Antaifasy, літаральна «людзі пяскоў») — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць частку паўднёвага ўсходу Мадагаскара. Агульная колькасць — 233 000 чалавек[1].

Антайфасі, відавочна, паходзяць ад заходніх сакалава. Мелі сваю дзяржаву з цэнтрам у горадзе Фарафангана, дзі іх манархі жывуць і зараз, аднак выконваюць выключна рытуальныя функцыі.

Асноўныя заняткі — сельская гаспадарка і лоў рыбы. Антайфасі здолелі захаваць многія рысы традыцыйнай культуры, у тым ліку будаўніцтва драўляных магільняў кібуры і свята абразання юнакоў самбатра, што праводзіцца раз у сем гадоў. Сярод суседзяў антайфасі вылучаюцца сціпласцю. Забаронены выпрабавальныя шлюбы і некаторыя элементы еўрапейскай вопраткі.

Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.

Большасць вернікаў прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных культаў (80%). Распаўсюджана таксама хрысціянства (20%).

Зноскі

  1. Antaifasy

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Малагасійцы