wd wp Пошук:

Анекатан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Вулкан Крэніцына

Анеката́н (рус. Онекотан) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 315 км²[1].

Прырода і геаграфія

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Яго паверхню складаюць тры групы вулканічных вяршынь, злучаных нізінамі. Даўжыня — 42,5 км, шырыня на поўдні — 16,7 км, на поўначы — 11 км. Найвышэйшая кропка паўночнага ўзвышша — актыўны вулкан Нэма (1019 м), сярэдняга — востраканечная гара Шастакова (707 м), паўднёвага — конусная вяршыня актыўнага вулкана Крэніцына (1328 м). Апошні акружаны вадою, якая затапляе кальдэру. Заходні бераг спадзісты, рэзка абрываецца ў мора. Усходні парэзаны залівамі. На востраве некалькі рэк, у тым ліку рака Азёрная, якая дасягае ў даўжыню 8 км. Два вялікіх возера.

Раслінны свет характэрны для вільготнай тундры. Прадстаўлены лугавым разнатраўем, ягаднікамі, зараснікамі парасонавых, крапівы, алешыны, баршчэўніка, верасам. На нізінах і вакол азёр шмат імшар. Распаўсюджаныя жывёлы — лісы, грызуны, ластаногія, птушкі.

Гісторыя

Першымі насельнікамі Анекатана былі айны. На іх мове назва вострава значыла «старое населенае месца».

Рускія і японцы пачалі даследаванне вострава з XVIII ст. У 1875—1945 гг. ён уваходзіў у склад Японіі. Айны былі пераселены імі на поўдзень Курыльскіх астравоў. Анекатан выкарыстоўваўся як база рыбаловаў. На поўначы быў пабудаваны гадавальнік для ліс. Японцы праводзілі навуковыя экспедыцыі, пад час якіх была выяўлена пячорнае стойбішча старажытных насельнікаў.

Пасля далучэння да Расіі (1945 г.) на востраве некаторы час дзейнічала памежная застава і пасёлак рыбаловаў у бухце Мусэль. Зараз сталага насельніцтва няма. Востраў зрэдку наведваюць рыбакі, паляўнічыя і турысты.

Зноскі

  1. Востраў Анекатан

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Курыльскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ахоцкага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы