wd wp Пошук:

Андрэй Сяргеевіч Саковіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саковіч. Андрэй Саковіч (нар. 15 красавіка 1992, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік гомельскага «Паперпрама».

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», з 2008 года выступаў за дубль. У сезоне 2010 быў асноўным брамнікам фарм-клуба «Гомель-2», які гуляў у Другой лізе.

З 2012 года стаў асноўным брамнікам дубля. Тады ж пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Гомель» 12 ліпеня 2012 у матчы Лігі Еўропы супраць фарэрскага «Вікінгура» (4:0). 25 лістапада 2012 згуляў свой першы матч у Вышэйшай лізе (супраць «Белшыны», 1:3).

З 2013 перастаў з’яўляцца ў аснове, толькі зрэдку трапляў на лаўку запасных, выступаў за дубль. У выніку ў снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб[2]. Аднак праз некаторы час «Гомель» пакінуў таксама асноўны брамнік Андрэй Клімовіч, і Саковіч вярнуўся ў каманду, у лютым 2015 падоўжыўшы кантракт[3].

Сезон 2015 Андрэй пачаў у якасці асноўнага брамніка «Гомеля». Са жніўня саступіў месца ў аснове Алегу Кавалёву, але ў кастрычніку вярнуў месца ў старце. Пасля вылету «Гомеля» ў Першую лігу застаўся ў камандзе, але ў сезоне 2016 не з’яўляўся на полі. У жніўні 2016 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком «Ліды»[4], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў лідскі клуб[5].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», які ўзначаліў былы трэнер «Гомеля» Алег Кубараў[6]. Аднак ужо ў сакавіку 2017 года пакінуў «Шахцёр», так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах[7], і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[8]. У складзе бабруйскага клуба стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Белшыну».

У студзені 2018 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[9]. Быў асноўным брамнікам жыткавіцкага клуба. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з ЮАС і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Грэмзам.

У студзені 2020 года перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[10]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў адным матчы — 6 чэрвеня супраць «Асіповічаў» у Кубку Беларусі. У ліпені 2020 года разарваў кантракт з клубам[11] і неўзабаве далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў другім брамнікам, тройчы згуляў за каманду ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі.

У сакавіку 2021 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама».

Міжнародная кар’ера

У 2012—2013 гадах прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі, але пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Адзіны раз выйшаў на поле 14 жніўня 2012 года ў матчы супраць Чарнагорыі на турніры памяці Валерыя Лабаноўскага ў Кіеве.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльГомель2-0
2009дубльГомель19-19
2010Д3Гомель-229-40
2011дубльГомель10-3
2012Д1Гомель1-3
2013дубльГомель30-20
2014дубльГомель31-23
2015Д1Гомель18-26
2016 (1)Д2Гомель00
2016 (2)Д2Ліда13-9
2017Д2Белшына24-23
2018Д2ЮАС28-37
2019Д2Нафтан14-18
2020 (1)Д2Спадарожнік00
2020 (2)Д1Гарадзея3-7

Зноскі

  1. Andrey Sakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вратарь Сакович покидает «Гомель»
  3. Сакович продлил контракт с «Гомелем»
  4. Cакович перешел в «Лиду»
  5. Андрей Сакович покинул “Лиду”
  6. Андрей Сакович стал игроком “Шахтера”
  7. “Шахтер” расторг контракт с Саковичем
  8. Андрей Сакович стал игроком “Белшины”
  9. Андрей Сакович подписал контракт с ЮАС
  10. Вратарь Сакович сменил “Нафтан” на “Спутник”
  11. Сакович покинул “Спутник”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Паперпрам Гомель
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта