wd wp Пошук:

Андрэй Русланавіч Кудравец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудравец. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Русланавіч Кудравец (нар. 2 верасня 2003, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з канца 2019 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. Да сезона 2020 ужо рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, трывала прыцягваўся да складу ў якасці рэзервовага брамніка, гуляў таксама за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Сезон 2021 распачаў рэзервовым брамнікам барысаўчан, а 17 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе пасля таго, як на размінцы перад сустрэчай з «Энергетыкам-БДУ» (2:1) траўму атрымаў асноўны брамнік БАТЭ Антон Чычкан. У далейшым у сезоне 2021 чаргаваўся ў браме з Чычканам, а ў 2022 годзе стаў асноўным брамнікам БАТЭ.

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:6).

17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Сірыі (1:0).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльБАТЭБеларусь2-1
2020дубльБАТЭБеларусь19-33
2021Д1БАТЭБеларусь13-13
2022Д1БАТЭБеларусь25-16

Зноскі

  1. 1 2 3 https://fcbate.by/team/base/1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ