У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудравец. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Русланавіч Кудравец (нар. 2 верасня 2003, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.
Выхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з канца 2019 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. Да сезона 2020 ужо рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, трывала прыцягваўся да складу ў якасці рэзервовага брамніка, гуляў таксама за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Сезон 2021 распачаў рэзервовым брамнікам барысаўчан, а 17 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе пасля таго, як на размінцы перад сустрэчай з «Энергетыкам-БДУ» (2:1) траўму атрымаў асноўны брамнік БАТЭ Антон Чычкан. У далейшым у сезоне 2021 чаргаваўся ў браме з Чычканам, а ў 2022 годзе стаў асноўным брамнікам БАТЭ.
У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:6).
17 лістапада 2022 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Сірыі (1:0).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | БАТЭ | ![]() | 2 | -1 |
2020 | дубль | БАТЭ | ![]() | 19 | -33 |
2021 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 13 | -13 |
2022 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 25 | -16 |