wd wp Пошук:

Андрэй Васілевіч Клімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімовіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Клімовіч (нар. 27 жніўня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік расійскага клуба «Волга» з Ульянаўска.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, выступаў за мінскія «Зорку-БДУ» і «Дынама», з апошняга (дзе гуляў за дубль) аддаваўся ў арэнду клубу Першай лігі «Баранавічы».

Сезон 2010 правёў у нясвіжскім «Верасе», а ў снежні 2010 года трапіў у склад брэсцкага «Дынама». Разглядаўся як асноўны брамнік, але ў другой палове сезона 2011 прайграў канкурэнцыю Вадзіму Дзеонасу, у сезоне 2012 — Валерыю Фамічову. Толькі ў сезоне 2013 нарэшце стаў асноўным брамнікам і згуляў ва ўсіх 32 матчах чэмпіянату.

У снежні 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[3]. У першым жа матчы сезона, 22 сакавіка 2014 года супраць магілёўскага «Дняпра» на Кубак Беларусі, дапусціў грубую памылку, з-за якой «Гомель» прайграў 1:2. Пасля гэтага асноўным брамнікам каманды стаў Мікалай Раманюк, але праз некаторы час Клімовіч вярнуў месца ў аснове. Пазней стаў дэманстраваць выдатную гульню, 10 жніўня 2014 года стаў героем матча супраць салігорскага «Шахцёра», калі парыраваў два пенальці, дзякуючы чаму гомельскі клуб перамог 1:0.

У студзені 2015 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком футбольнага клуба «Мінск»[4]. У «Мінску» замацаваўся як асноўны брамнік, правёў ад пачатку да канца ўсе матчы сезона 2015. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[5]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх матчах каманды, дапамог «Мінску» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце, усталяваўшы новы рэкорд — правёў 19 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце за сезон. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[6]. Пасля няўдалай гульні Сяргея Ігнатовіча ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) Клімовіч заняў месца асноўнага брамніка. Аднак, 27 ліпеня 2017 года ўжо памылкі Клімовіча прывялі да паражэння ў Лізе Еўропы ад кіпрскага АЕКа (0:2), пасля чаго Ігнатовіч вярнуўся ў асноўны склад, а Клімовіч заставаўся другім брамнікам. Толькі ў канцы сезона, з-за траўмы Ігнатовіча, Андрэй зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[7].

У студзені 2018 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Стаў асноўным брамнікам і капітанам салігорскай каманды. У сакавіку 2019 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорцамі[9].

У жніўні 2019 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Арэнбург»[10]. Стаў асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў ФНЛ па выніках сезона 2020/21. У чэрвені 2021 года стла вядома, што «Арэнбург» не будзе падаўжаць кантракт з брамнікам[11].

У ліпені 2021 года папоўніў склад краснадарскай «Кубані», якая выйшла ў ФНЛ[12]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасля апынуўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2021 года быў выстаўлены клубам на транфер[13], у выніку застаўся ў камандзе, але на поле ўжо не выхадзіў. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Кубань»[14].

У жніўні 2022 года стаў іграком ульянаўскай «Волгі»[15].

Міжнародная кар’ера

Упершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў жніўні 2014 года[16], пасля паспяховай гульні за «Гомель», але тады так і не дэбютаваў за яе. Пасля выклікаўся ў зборную ў якасці іграка «Мінска», звычайна быў трэцім брамнікам. 12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у зборнай, правёўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Новай Зеландыі (1:0).

Дасягненні

Зноскі

  1. Andrey Klimovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Klimovich // FBref.com
  3. Андрей Климович подписал контракт с “Гомелем”
  4. Андрей Климович сменил “Гомель” на “Минск”
  5. Андрей Климович продлил контракт с “Минском”
  6. Андрей Климович стал игроком минского “Динамо”
  7. Климович покинул минское «Динамо»
  8. “Шахтер” объявил о подписании Андрея Климовича
  9. “Шахтер” на два года продлил контракт с Климовичем
  10. Официально: Андрей Климович стал игроком “Оренбурга”
  11. “Оренбург” не стал продлевать контракт с Андреем Климовичем
  12. Футбол. Андрей Климович будет выступать за “Кубань”
  13. “Кубань” выставила на трансфер Андрея Климовича
  14. “Кубань” расторгла контракт с Андреем Климовичем
  15. Андрей Климович стал игроком “Волги”
  16. Андрей Климович вызван в сборную Беларуси
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Верас Нясвіж
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кубань Краснадар (2018)
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Волга Ульянаўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных