wd wp Пошук:

Анатоль Сяргеевіч Леанцюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леанцюк. Анатоль Сяргеевіч Леанцю́к[1] (5 красавіка 19322010) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Марынаўка (зараз у Мікалаеўскай вобласці Украіны). Скончыў сярэднюю школу, у 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Быў залічаны ў аспірантуру пры кафедры нармальнай анатоміі пад кіраўніцтвам Д. М. Голуба, якую скончыў у 1958 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие, строение и связи межреберных нервов у человека»[2]. З 1958 года асістэнт, дацэнт, у 1971—1997 гг. загадчык кафедры гісталогіі. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности морфогенеза грудной клетки и ее иннервация у человека и животных»[2].

Навуковая дзейнасць

А. С. Леанцюку належаць навуковыя працы эмбрыянальным марфагенезе органаў, нервовай і эндакрыннай сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперыментальнай марфалогіі і транспланталогіі. З’яўляецца аўтарам больш за 850 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. Аўтар больш за 40 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў[2]. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Основы возрастной гистологии», «Информационный анализ в морфологических исследованиях», «Гистология в вопросах и ответах»[2]. Пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка распрацавана тыповая праграма па гісталогіі для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у міжнародных і нацыянальных кангрэсах марфолагаў Расіі, Літвы, Чэхіі, Украіны, Эстоніі[2].

Сярод апублікаваных прац:

Грамадская дзейнасць

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
  2. 1 2 3 4 5 К 80-летию со дня рождения Анатолия Сергеевича Леонтюка(руск.)  // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гістолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэскай вобласці
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гістолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў