wd wp Пошук:

Анатоль Герасімавіч Шашкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шашкоў. Анатоль Герасімавіч Шашко́ў[2] (28 лютага 1927 — 24 студзеня 2011[3]) — вучоны ў галіне цеплафізікі, доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1967), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1949 годзе скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут і пачаў працу ў Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1955 года ў Інстытуце цепла- і масаабмену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, у 1959—1991 гадах загадчык лабараторыі, у 1971—1974 і 1976—1980 гадах намеснік дырэктара, у 1974—1976 гадах выконваючы абавязкі дырэктара. У 1976—1988 гадах галоўны рэдактар «Інжынерна-фізічнага часопіса»[3]. З 1980 года А. Г. Шашкоў у Інстытуце прыкладной фізікі Акадэміі навук БССР на пасадзе намесніка дырэктара, а з 1993 года — саветнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

Памёр 24 студзеня 2011 года.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па праблемах тэрмаанемаметрыі, працэсам пераносу цяпла ў газах і цвёрдых целах, разліку электрычных ланцугоў з цеплазалежнымі супраціўленнямі, пытаннях праектавання складаных тэрмаанемаметрычных сістэм. Займаўся даследаваннем цячэння глейкіх вадкасцяў праз драселіруючыя прылады, цеплаабмену цвёрдых целаў з газамі, залежнасці цеплаправоднасці газаў і газавых сумесяў ад тэмпературы і канцэнтрацыі. Стварыў асновы сістэмна-структурнага падыходу да аналізу задач цеплаправоднасці і ідэнтыфікацыі цеплафізічных уласцівасцяў рэчываў і цеплавых патокаў[3]. Разам з акадэмікам А. В. Лыкавым стварыў кафедру цеплафізікі (сучасная кафедра энергафізікі) у Беларускім дзяржаўным універсітэце[4].

Пад кіраўніцтвам А. Г. Шашкова абаронены 43 кандыдацкія дысертацыі[4]. Шэраг яго вучняў сталі дактарамі навук[4].

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій[3]. Сааўтар шэрагу патэнтаў[5].

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Беларусь, 1995
  3. 1 2 3 4 5 Памяці вучонага: ШАШКОЎ Анатоль Герасімовіч
  4. 1 2 3 Имя в белорусской науке: Шашков Анатолий Герасимович (руск.)
  5. Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута прыкладной фізікі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя акадэміка А. В. Лыкава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Цеплафізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ