wd wp Пошук:

Прэмія імя акадэміка А. В. Лыкава

Прэмія імя акадэміка А. В. Лыкава — узнагарода Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэміі названыя ў гонар вучонага, заснавальніка сусветна вядомай беларускай навуковай школы ў галіне цепла- і масаабмену акадэміка Аляксея Васільевіча Лыкава (1910—1974).

Гісторыя

Прэміі заснаваны Прэзідыумам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2003 годзе (пастанова ад 30 мая 2003 г. № 52) і прысуджаюцца адзін раз у два гады за навуковыя працы, якія ўносяць буйны ўклад у развіццё тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў па праблемах пераносу энергіі і рэчыва, адкрыццё і апісанне заканамернасцяў з’яў і працэсаў цепла- і масапераносу ў прыродных і тэхнічных аб’ектах, асяроддзях рознага агрэгатнага стану пры наяўнасці фазавых і хімічных ператварэнняў, разнастайных знешніх уздзеяннях, якія складаюць аснову новых высокаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для народнай гаспадаркі.

Па выніках конкурснага адбору прысуджаюцца дзве прэміі (адна айчынным навукоўцам і адна міжнароднаму калектыву аўтараў). Прэмія айчынным навукоўцам прысуджаецца асобным асобам або групе супрацоўнікаў (не больш за тры), якія працуюць у навуковых, навукова-вытворчых арганізацыях і ВНУ Рэспублікі Беларусь і якія ўнеслі вызначальны ўклад пры выкананні вылучаемай працы. Прэмія міжнароднаму калектыву аўтараў прысуджаюцца калектывам навукоўцаў замежных краін і Рэспублікі Беларусь (таксама не больш за тры) за ўклад у развіццё творчай спадчыны А. В. Лыкава, сумесныя асноватворныя работы па праблемах цепла- і масапераносу[1].

Вылучэнне

Права вылучэння работ на саісканне Прэміі прадастаўляецца:

Арганізацыі і асобы, якія вылучаюць кандыдатаў на саісканне Прэміі імя акадэміка А. В. Лыкава, павінны прадставіць наступныя матэрыялы:

Зноскі

  1. Прэміі імя акадэміка А. В. Лыкава
  2. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс 2020 года на саісканне прэмій імя акадэміка А. В. Лыкава
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэмія імя акадэміка А. В. Лыкава
Катэгорыя·2003 год у Беларусі