wd wp Пошук:

Цвёрдае цела

Адзіночныя крышталы інсуліна

Цвёрдае целаагрэгатны стан рэчыва, які характаразуецца стабільнасцю формы і характарам цеплавога руху атамаў, якія ажыццяўляюць малыя ваганні каля палажэнняў раўнавагі. Адрозніваюць крышталічныя і аморфныя цвёрдыя целы. Крышталы характарызуюцца прасторавай перыядычнасцю ў размяшчэнні ваўнаважных палажэнняў атамаў. У аморфных целах атамы вагаюцца вакол хаатычны размешчаных пунктаў. Паводле класічнага ўяўлення, устойлівым станам (з мінімумам патэнцыйнай энергіі) цвёрдага цела з’яўляецца крышталічнае. Аморфнае цела знаходзіцца ў мэтастабільным стане і з цягам часу павінна перайсці ў крышталічны стан, аднак час крышталізацыі настолькі вялікі, што мэтастабільнасць зусім не праяўляецца.

Раздзел фізікі, які вывучае цвёрдыя целы называецца фізікай цвёрдага цела і з’яўляецца падраздзелам фізікі кандэнсаваных асяроддзяў. Матэрыялазнаўства галоўным чынам разглядае пытанні, звязаныя з уласцівасцямі цвёрдых цел, такімі як цвёрдасць, мяжа трываласці, супраціўленне матэрыялу нагрузкам, а таксама фазавыя пераўтварэнні. Гэта значным чынам супадае з пытаннямі, якія вывучаюцца фізікай цвёрдага цела. Хімія цвёрдага стану перакрывае пытанні, якія разглядаюцца абодвумя гэтымі раздзеламі ведаў, але асабліва закранае пытанні сінтэзавання новых матэрыялаў.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Цвёрдае цела
Механіка суцэльных асяроддзяў