wd wp Пошук:

Анатоль Аляксеевіч Азольскі

Анатоль Аляксеевіч Азольскі (руск.: Анатолий Алексеевич Азольский; 27 ліпеня 1930, Вязьма — 26 сакавіка 2008, Масква) — рускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 ліпеня 1930 года ў Вязьме у сям’і вайскоўца.

Скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе (цяпер Санкт-Пецярбургскі ваенна-марскі інстытут). У 1952—1954 гадах служыў марскім афіцэрам — карабельным артылерыстам, затым працаваў у Кунцаўскім марскім клубе ДТСААФ, быў камандзірам тральшчыка пры выратавальнай станцыі на Маскве-рацэ, пазней да 1965 года працаваў інжынерам на прадпрыемствах Масквы.

Памёр 26 сакавіка 2008 года. Пахаваны ў Маскве на Хаванскага могілках (цэнтральная тэрыторыя, участак 34і).

Творчасць

Першае апавяданне было надрукавана ў 1965 годзе. У 1968 годзе часопіс «Новый мир» анансаваў яго раман «Сцяпан Сяргеевіч». Але, двойчы адхілены цэнзурай, ён з’явіўся ў часопісе толькі ў 1987 годзе. Тады ж часопіс «Знамя» надрукаваў іншы яго раман — «Зацяжны стрэл» («Мора Манцавых»). З тых часоў А. Азольскі быў сталым аўтарам часопісаў «Новый мир», «Дружба народов», «Знамя», «Континент». У 1997 годзе за аповесць «Клетка» А. Азольскаму была прысуджана Букераўская прэмія. Акрамя таго, публікацыі А.Азольскага адзначаны прэміямі часопісаў «Дружба народов» (1999) і «Новый мир» (2000).

Азольскі быў членам Саюза пісьменнікаў СССР, Рускага ПЭН-цэнтра, членам міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў баталістаў і марыністаў. Яго раманы, аповесці і апавяданні перакладзены на нямецкую, польскую, эстонскую і кітайскую мовы. У крытыцы адзначалася ўменне Азольскага стварыць авантурнае апавяданне на матэрыяле савецкай эпохі, адкрыццё ім новага тыпу персанажа — гераічнага адзіночкі, які адстойвае сваё права на жыццё ў сітуацыі, якая пагаршаецца, справакаванай ідэалогіяй абсурду. Расійскі літаратурны крытык Яўген Ярмолін праводзіў паралелі паміж прозай Азольскага і літаратурай абсурду, творамі Грэма Грына. Па творах А. Азольскага знятыя папулярныя фільмы і серыялы: «Дыверсант», «Забыты», «Сцяпан Сяргеевіч», «Невядомыя старонкі з жыцця выведніка». Азольскі пісаў і друкаваўся да канца жыцця — у лютаўскім нумары часопіса «Новый мир» за 2008 год апублікавана яго аповяданне «Перадапошнія дзянькі».

Бібліяграфія

Раманы і аповесці

Апавяданні

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пахаваныя на Хаванскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2008 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вязьме
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР