wd wp Пошук:

Букераўская прэмія

Запыт «Букер» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Букераўская прэмія (англ.: Booker Prize) — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце англійскай літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі ці Зімбабвэ, за раман напісаны на англійскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (да 2002 года прызавая сума складала 21 тысячу фунтаў). Упершыню ўручэнне ўзнагароды адбылося ў 1969 годзе. З 2002 года спонсарам Букераўскай прэміі выступае група кампаній Man, таму поўная афіцыйная назва прэміі — The Man Booker Prize.

З 2005 года ўручаецца таксама Міжнародная Букераўская прэмія за раманы, перакладзеныя на англійскую мову і «даступныя ў шырокім продажы» ў Вялікабрытаніі[1].

Нюансы ўзнагароды

Прэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасці нацый (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірландыі ці Зімбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амерыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасці з’яўляюцца англамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.

Ужо само вылучэнне на прэмію Букера з’яўляецца сведчаннем добрых якасцей кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі не толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу года, але і ў тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі і павялічыць продаж кнігі.

Дадатковыя звесткі

Лаўрэаты

Год Аўтар Назва Арыгінальная назва Дзяржава
1969 Персі Говард Ньюбі «За гэта прыйдзецца адказаць» Something to Answer For Вялікабрытанія
1970 Берніс Рубенс «Абраны член» The Elected Member Вялікабрытанія
1970 Джэймс Гордан Фарэл «Праблемы» Troubles Вялікабрытанія
1971 Відзьядхар Сураджпрасад Найпал «У падвешаным стане» In a Free State Вялікабрытанія
Трынідад і Табага
1972 Джон Бергер «G.» G. Вялікабрытанія
1973 Джэймс Гордан Фарэл «Аблога Крышнапура» The Siege of Krishnapur Вялікабрытанія
1974 Надзін Гордымер «Захавальнік» The Conservationist ПАР
Стэнлі Мідэлтан «Свята» Holiday Вялікабрытанія
1975 Рут Джабвала «Спякота і пыл» The Siege of Krishnapur Вялікабрытанія
Германія
1976 Дэвід Сторы «Сэвіл» Saville Вялікабрытанія
1977 Пол Скот «Застаючыся» Staying On Вялікабрытанія
1978 Айрыс Мердак «Мора, мора» The Sea, the Sea Ірландыя
1979 Пенелопа Фіцджэральд «Афшор» Offshore Вялікабрытанія
1980 Уільям Голдынг «Рытуалы плавання» Rites of Passage Вялікабрытанія
1981 Салман Рушдзі «Дзеці поўначы» Midnight's Children Вялікабрытанія
Індыя
1982 Томас Кенілі «Каўчэг Шындлера» Schindler's Ark Аўстралія
1983 Джон Максвел Кутзее «Жыццё і час Міхаэля К.» Life & Times of Michael K ПАР
1984 Аніта Брукнер «Атэль „У возера“» Hotel du Lac Вялікабрытанія
1985 Керы Хальмэ «Людзі-шкілеты» The Bone People Новая Зеландыя
1986 Кінгслі Эміс «Старыя чэрці» The Old Devils Вялікабрытанія
1987 Пенелопа Лайвлі «Месяцавы тыгра» Moon Tiger Вялікабрытанія
1988 Пітэр Кэры «Оскар і Люсінда» Oscar and Lucinda Аўстралія
1989 Кадзуя Ісыгура «Рэштка дня» The Remains of the Day Вялікабрытанія
Японія
1990 Антонія Байэт «Валодаць» Possession: A Romance Вялікабрытанія
1991 Бэн Окры «Галодная дарога» The Famished Road Нігерыя
1992 Майкл Ондатжэ «Англійскі пацыент» The English Patient Канада
Шры-Ланка
Бары Ансварт «Святы Голад» Sacred Hunger Вялікабрытанія
1993 Родзі Дойл «Педзі Кларк ха-ха-ха» Paddy Clarke Ha Ha Ha Ірландыя
1994 Джэймс Келман «Да чаго ж яно ўсё запазнілася» How Late It Was, How Late Вялікабрытанія
1995 Пэт Баркер «Дарога зданяў» The Ghost Road Вялікабрытанія
1996 Грэм Свіфт «Апошнія распараджэнні» Last Orders Вялікабрытанія
1997 Арундаці Рой «Бог дробязяў» The God of Small Things Індыя
1998 Іэн Макьюэн «Амстэрдам» Amsterdam Вялікабрытанія
1999 Джон Максвел Кутзее «Ганьба» Disgrace ПАР
2000 Маргарэт Этвуд «Сляпы забойца» The Blind Assassin Канада
2001 Пітэр Кэры «Праўдзівая гісторыя хеўры Келі» True History of the Kelly Gang Аўстралія
2002 Ян Мартэл «Жыццё Пі» Life of Pi Канада
2003 Ді Бі Сі П’ер «Вернон Пане Літл» Vernon God Little Аўстралія
2004 Алан Холінгхерст «Лінія прыгажосці» The Line of Beauty Вялікабрытанія
2005 Джон Бэнвіл «Мора» The Sea Ірландыя
2006 Кіран Дэсаі «Спадчына спустошаных» The Inheritance of Loss Індыя
2007 Эн Энрайт «Збор» The Gathering Ірландыя
2008 Аравінд Адыга «Белы тыгра» The White Tiger Індыя
2009 Гілары Ментэл «Вулф Хол» Wolf Hall Вялікабрытанія
2010 Говард Джэйкабсан «Праблема Фінклера» The Finkler Question Вялікабрытанія
2011 Джуліян Барнс «Адчуванне канца» The Sense of an Ending Вялікабрытанія
2012 Хілары Ментэл «Заносце целы» Bring Up the Bodies Вялікабрытанія
2013 Элеанор Катон «Свяцілы» The Luminaries Новая Зеландыя
2014 Рычард Флэнаган «Вузкая дарога на скрайнюю поўнач» The Narrow Road to the Deep North Аўстралія
2015 Марлон Джэймс «Кароткая гісторыя сямі забойстваў» A Brief History of Seven Killings Ямайка
2016 Пол Біцці «Распродаж» The Sellout ЗША
2017 Джордж Сондэрс «Лінкальн у бардо» Lincoln in the Bardo ЗША
2018 Анна Бёрнс «Малочнік» Milkmen Вялікабрытанія
2019 Маргарэт Этвуд,
Бернардын Эварыста
«Запаветы»;
«Дзяўчына, жанчына, усё астатняе»
The Testaments;
Girl, Woman, Other
Канада,
Вялікабрытанія
2020 Дуглас Сцюарт «Шагі Бэйн» Shuggie Bain Вялікабрытанія
2021 Дэйман Гэлгут «Абяцанне» The Promise ПАР

Гл. таксама

Зноскі

  1. Crerar, Simon. Alice Munro announced as Man Booker International Prize winner(нявызн.), The Times (27 мая 2009). Праверана 22 мая 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Букераўская прэмія
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы