wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Бутэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бутэвіч. Анато́ль Іва́навіч Бутэ́віч (нар. 15 чэрвеня 1948, хут. Язавец, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць; Псеўданімы: Максім Валошка, Анатоль Баярскі, Міша Алімпік) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Мае ступень «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб’яднання[1] «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій». Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.

Творчасць

Анатоль Бутэвіч (першы справа) на адкрыцці праекту «АРТ-Забор» у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, 8 верасня 2014 г.

Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Творы

Пераклады на рускую мову

Пераклады на беларускую мову

Пераклады п’ес, якія ішлі ў тэатрах Беларусі

Прызнанне

Зноскі

  1. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 402 ад 19.06.2006 г. Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2007 № 95, грамадскае аб’яднанне «Международная академия информационных технологий» («МАИТ») перайменавана ў Міжнароднае навуковае грамадскае аб’яднанне «МАИТ» (МНГА «МАИТ») з выдачай пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання за № 01889, з захаваннем юрыдычнай асобы, членства, структуры, асноўных палажэнняў, мэт і задач аб’яднання «МАИТ».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Генеральныя консулы Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Консулы Беларусі ў Польшчы
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага камітэта па друку Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў