wd wp Пошук:

Амяльное

Амяльно́е[1] (трансліт.: Amiaĺnoje, руск.: Омельное) — былы пасёлак у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (44 сям’і) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.

Ліквідаваны ў 2011 годзе[2].

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя як хутар. У 1926 годзе ў Старазакрускім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 7 жыхароў загінулі на фронце. У 1969 годзе ўваходзіў у склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — вёска Старое Закружжа).

Геаграфія

Размяшчэнне

За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Аўтадарога, якая звязвае пасёлак з Веткай. Планіроўка складаецца з доўгай, просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Аме́льнае
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Веткаўскага раёна