wd wp Пошук:

Неглюбскі сельсавет

Не́глюбскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Неглюбка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Яноўскага сельсавета перададзены пасёлак Расуха[1]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана частка скасаванага Новаграмыцкага сельсавета, 27 жніўня 1991 года — частка скасаванага Барталамееўскага сельсавета. У 2011 годзе скасаваны вёскі Новыя Грамыкі, Пацёсы, Старое Закружжа, пасёлкі Амяльное, Куты, Падкаменне[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 941 чалавек[3], з іх 81,5 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы, 1,7 % — цыганы, 1,2 % — таджыкі, 1,0 % — малдаване[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Неглюбскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна