Амяльно́е[1] (трансліт.: Amiaĺnoje, руск.: Омельное) — былы пасёлак у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (44 сям’і) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.
Ліквідаваны ў 2011 годзе[2].
Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя як хутар. У 1926 годзе ў Старазакрускім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 7 жыхароў загінулі на фронце. У 1969 годзе ўваходзіў у склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — вёска Старое Закружжа).
За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомеля.
На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.
Аўтадарога, якая звязвае пасёлак з Веткай. Планіроўка складаецца з доўгай, просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.