wd wp Пошук:

Амелькаўшчына

Аме́лькаўшчына[1] (трансліт.: Amieĺkaŭščyna, руск.: Амельковщина) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Найранейшая на сёння згадка пра вёску Амелькаўшчына (wieś Omelkowszczyzna) прысутная ў тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага 1734 года. Паселішча належала да часткі Брагінскага маёнтка, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага паны Сілічы[2]. У 1754 годзе з 7 двароў (×6 — прыкладна 42 жыхары) хутара Амелькаўшчына (futor Omilkowszczyzna) Брагінскага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 1 злоты, паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 4 злотых, 6 грошаў[3]. У тым жа годзе маёнтак (у т. л. Амелькаўшчына) быў куплены ў княгіні Эльжбеты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.

Расійская імперыя

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Амелькаўшчына — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[4]. У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расійскай рэвізіі 1795 года, згаданая вёска Амелькаўшчына з паташным заводам. Належала графам Людвіку і Алаізію Ракіцкім, але знаходзілася ў падвойнай заставе ў паноў Людвіка Прозара[upper-alpha 1] і Міхала Паўшы[5].

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засведчана, што 116 жыхароў вёскі Амелькаўшчына абодвух полаў і 8 вайскоўцаў належалі да прыходу Свята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша[6].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Амелькаўшчына ў складзе Маладушскай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[7].

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

У 1926—1991 гадах цэнтр Амелькаўшчынскага сельсавета.

Заўвагі

  1. Так падпісваўся Караль, бо маёнтак быў уласнасцю яго жонкі Людвікі, а каб браць удзел у справах павета і ў Рэчы Паспалітай, і ў Расіі неабходна мець у яго межах зямельныя ўладанні.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
  3. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
  4. Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  5. Петреченко І. Є. “Камеральное описание… Речицкой округи” 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  6. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 683
  7. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Хойніцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна