wd wp Пошук:

Амброзія палыналістая

Амбро́зія палыналістая[3] (Ambrosia artemisiifolia) — від кветкавых раслін роду Амброзія (Ambrosia) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая апушаная расліна са сцяблом вышынёй 20—200[3] (20—150[4]) см і моцным разгалінаваным коранем, пранікаючым на глыбіню да 4[4] м.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Сцябло разгалінаванае ў верхняй частцы. Верхняе лісце чаргаванае, перыстараздзельная і амаль сядзячая, ніжняе — супраціўнае, на кароткіх чаранках. Верхні бок лісця цёмна-зялёнага колеру, ніжні — шараваты. Пераважна аднадомная расліна[4]. Мужчынскія (тычынкавыя) кветкі дробныя, жоўтыя, па 5—25 кветак у кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці па канцах парасткаў. Жаночыя кветкі знаходзяцца па 2—3 у пазухах лісця. Плод — сухая сямянка.

Арэал і экалогія

Амброзія палыналістая паходзіць з Паўночнай Амерыкі. Паўсюдна расце на тэрыторыі Канады, усходніх і паўднёва-ўсходніх штатаў ЗША[4]. У 1863 годзе завезена ў Германію, потым у Францыю, распаўсюдзілася ў даліне ракі Рона, на тэрыторыі Бельгіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Расіі, на Балканскім паўвостраве[4]. У цяперашні час сустракаецца ў Еўропе, Малдове, Міжземнамор’еі, на Каўказе, на тэрыторыі Украіны, Расіі, Казахстана, у Сярэдняй і Малой Азіі, Іране, Кітаі, Японіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўднёвай Амерыцы[4].

Каранцінны від на тэрыторыі Беларусі[5].

Расліна высушвае глебу, пагаршае яе ўрадлівасць, прыгнятае культурныя расліны на пасевах[4]. На лугах і пашах выцясняе злакавыя і бабовыя расліны, зніжае кармавую якасць сена (з прычыны ўтрымання ў лісцях горкіх эфірных алеяў жывёла іх не паядае)[4]. Пылок амброзіі палыналістай з’яўляецца алергенам[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Чёрная книга флоры Средней России. Чужеродные виды растений в экосистемах Средней России (руск.)
  5. Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Інвазіўныя віды раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Астравыя