wd wp Пошук:

Аляксей Сяргеевіч Наско

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Наско (нар. 15 жніўня 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Мактаарал» з Атакента (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Наско, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампенсаваны час. 30 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матча з «Гранітам» (2:0).

У першай палове сезона 2016 выступаў у асноўным за дубль, за асноўны склад правёў 1 матч. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[3]. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[4], аднак сезон 2017 распачаў у складзе сталічнага «Энергетыка-БДУ». На наступны сезон стаў капітанам каманды і ў якасці трывалага іграка асновы дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[5]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[6]. У верасні аднавіўся ад траўмы і вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], але неўзабаве зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[8]. У верасні 2020 года, разарваўшы пагадненне з дынамаўцамі, стаў іграком сталічнага клуба на трывалай аснове[9]. Хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[10].

У складзе барысаўчан звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Тарпеда-БелАЗ»[11], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года вярнуўся ў БАТЭ[12].

У ліпені 2022 года на правах арэнды далучыўся да казахстанскага «Мактаарала»[13].

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльНёманБеларусь50
2013дубльНёманБеларусь181
2014дубльНёманБеларусь230
2015Д1НёманБеларусь90
2016 (1)Д1НёманБеларусь10
2016 (2)Д2СмаргоньБеларусь121
2017Д2Энергетык-БДУБеларусь160
2018Д2Энергетык-БДУБеларусь277
2019Д1Энергетык-БДУБеларусь181
2020Д1Энергетык-БДУБеларусь281
2021 (1)Д1БАТЭБеларусь110
2021 (2)Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь120
2022 (1)Д1БАТЭБеларусь70

Зноскі

  1. Aleksey Nosko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://fcbate.by/ru/team/first-team/id7155
  3. «Неман» отдал трех игроков дубля в аренду командам первой лиги
  4. Новости ФК “Сморгонь”. Архівавана 6 снежня 2016.
  5. Носко продлил контракт с “Энергетиком-БГУ”
  6. Брестское “Динамо” объявило о подписании контрактов с Носко и Садовским
  7. Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо»
  8. Носко останется в “Энергетике-БГУ”, Флавио и Полубояринов покинули команду
  9. Алексей Носко больше не принадлежит брестскому “Динамо”
  10. Носко перейдет в БАТЭ
  11. “Торпедо-БелАЗ” арендовало Носко у БАТЭ
  12. Соловей в Солигорске
  13. БАТЭ отдал Алексея Носко и Нурадина Идриса в аренду

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мактаарал
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ