wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Цюльга

Аляксей Мікалаевіч Цюльга́[1] (22 мая 1922, вёска Клясіна, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 18 лістапада 1953, Балград, Адэская вобласць) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да вайны закончыў Клясінскую сямігодку. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны стаў абаронцам Радзімы. Пры адступленні савецкіх войскаў трапіў у палон. З 1942 г. стаў партызанам атрада імя Калініна, затым 1-й Гомельскай партызанскай брыгады. З 1943 года ваяваў на Беларускім і 1-м Украінскім франтах.

Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 29 ліпеня 1944 г. у раёне горада Юзефаў з 2 разведчыкамі пераправіўся цераз Віслу і разведаў лінію абароны праціўніка. У бaі за плацдарм знішчыў 15 гітлераўцаў. У раёне мястэчка Kiселін захапіў двух «языкоў». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 верасня 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Славы 3 ступені, медалямі.

Пасля вайны служыў у Савецкай Apміі, у 1946 годзе скончыў танкавае вучылішча, у 1951 годзе — курсы лейтэнантаў. Жыў і працаваў у горадзе Чырчык Ташкенцкай вобласці Узбекістана, потым у горадзе Балград Адэскай вобласці[2].

А. М. Цюльга памёр 18 лістапада 1953 г. Яго імем названа вуліца ў аграгарадку Леніна Краснапольскага раёна.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  2. Алексей Николаевич Тюльга на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Алексей Николаевич Тюльга на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Адэскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Парада Перамогі
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Адэскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза