wd wp Пошук:

Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў

Аляксей Канстанцінавіч Га́брусеў (1 студзеня 1922 — 9 верасня 2007) — савецкі ваенны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Палкоўнік[1][2] запасу (2000).

Біяграфія

Даваенны час

Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў нарадзіўся 1 студзеня 1922 года ў вёсцы Гарошкава [3] Аршанскага павета Гомельскай губерні РСФСР (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь) у сям’і рабочага. Рускі. У 1926 году сям’я Габрусевых пераехала ў Смаленск. Тут у 1939 годзе Аляксей Габрусеў скончыў сем класаў школы № 30, пасля чаго уладкаваўся працаваць памочнікам столяра на завод № 35[4], адначасова займаўся ў Смаленскам аэраклубе.

Вялікая Айчынная вайна

У пачатку ліпеня 1941 года завод быў эвакуіраваны ў горад Куйбышаў. Адсюль у канцы ліпеня 1941 года Аляксей Канстанцінавіч Габрусеў быў прызваны ў шэрагі Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Молатаўскім раённым ваенкаматам Куйбышаўскай вобласці[2]. Ваяваў на Заходнім фронце. Удзельнік бітвы за Маскву. Быў цяжка паранены. Пасля трох месяцаў лячэння ў шпіталі А. К. Габрусева накіравалі ў Маршанск, дзе на даўкамплектаванні знаходзілася 167-я стралковая дывізія.

Зноў у дзеючай арміі малодшы сяржант А. К. Габрусеў з ліпеня 1942 на Варонежскім фронце, дзе 167-я стралковая дывізія ўвайшла ў склад аператыўнай групы генерал-лейтэнанта Н. Я. Чыбісава. У канцы ліпеня дывізія, у якой служыў А. К. Габрусеў, была перададзена ў склад 38-й арміі і да студзеня 1943 года вяла абарончыя баі на поўнач ад Варонежа. У снежні 1942 года А. К. Габрусеў быў паранены, але хутка вярнуўся ў строй. У канцы студзеня — пачатку лютага 1943 Аляксей Канстанцінавіч удзельнічаў у Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, затым Трэцяй бітве за Харкаў. Да лета 1943 А. К. Габрусеў атрымаў званне сяржанта і прызначаны камандзірам аддзялення ўзвода пешай разведкі 465-га стралковага палка. У жніўні 1943 сяржант Габрусеў удзельнічаў у Белгарадска-Харкаўскай аперацыі — складовай часткі Курскай бітвы. Напярэдадні жнівеньскага наступу аддзяленне сяржанта Габрусева зрабіла разведку пярэдняга краю абароны праціўніка, за што Аляксей Канстанцінавіч атрымаў сваю першую баявую ўзнагароду — медаль «За баявыя заслугі». У ходзе жнівеньскага наступу на Курскай дузе сяржант А. К. Габрусеў быў паранены і на фронт вярнуўся ў пачатку верасня 1943 года. У канцы месяца 167-я дывізія выйшла да Дняпра ў раёне сяла Вышгарад[2].

Перад фарсіраваннем ракі ўзвод разведчыкаў, у ліку якіх быў і А. К. Габрусеў, атрымаў загад пераправіцца на заходні бераг і ўдакладніць абарону праціўніка. Разведка была праведзена паспяхова, але пры захопе «языка» ўзвод быў знойдзены. У распачатым баі, калі камандзір узвода быў цяжка паранены, Аляксей Канстанцінавіч прыняў камандаванне узводам на сябе[2]. Узвод адбіў некалькі контратак праўзыходных сіл праціўніка, у выніку чаго на створаны невялікі плацдарм 28 верасня 1943 года пераправіліся стралковыя часткі дывізіі[2]. За дзеянні пры фарсіраванні Дняпра Аляксей Канстанцінавіч быў падвышаны ў званні да старэйшага сяржанта і прызначаны на пасаду памочніка камандзіра ўзвода пешай разведкі. Пазней падраздзяленні 167-й дывізіі былі выведзеныя на левы бераг Дняпра і фарсіравалі раку другі раз ля сяла Новыя Пятроўцы(руск.) бел., пасля чаго пачалі наступ на Кіеў(руск.) бел. з Люцежскага плацдарма(руск.) бел.. У баях за сталіцу Украіны 3-5 лістапада старэйшы сяржант Габрусеў з групай разведчыкаў забяспечваў камандаванне 465-га стралковага палка каштоўнымі звесткамі аб суперніку.

10 студзеня 1944 года старэйшаму сяржанту Аляксею Канстанцінавічу Габрусеву указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[5].

Пасля адлюстравання контрудару суперніка ў ходзе Кіеўскай абарончай аперацыі(руск.) бел. 197-я стралковая дывізія была падпарадкавана 40-й арміі(руск.) бел.. Узімку 1944 дывізія вяла баі за вызваленне Правабярэжнай Украіны, удзельнічаючы ў Жытомірска-Бярдзічаўскай(руск.) бел. і Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыях(руск.) бел. (з канца студзеня 1944 у складзе 27-й арміі(руск.) бел.). Аляксей Канстанцінавіч ў гэты час са сваёй разведгрупай знаходзіўся ў тыле ворага і, дзейнічаючы ў раёне сёлаў Чорная Каменка(руск.) бел. і Звянігародка(руск.) бел., у перыяд з 14 па 29 студзеня 1944 года здабываў каштоўныя разведданыя пра сілы праціўніка, яго дыслакацыі і рухі. Група некалькі разоў рабіла паспяховыя налёты на асобныя групы немцаў, дастаючы важныя штабныя дакументы.

Вясной 1944 старшы сяржант А. К. Габрусеў удзельнічаў ва Уманска-Баташанскай аперацыі(руск.) бел.. У красавіку таго ж 1944 года 167-я стралковая дывізія была перададзена ў склад 1-й гвардзейскай арміі(руск.) бел., у складзе якой Аляксей Канстанцінавіч прыняў удзел у Праскураўска-Чарнавіцкай аперацыі(руск.) бел.. Летам 1944 года старэйшы сяржант Габрусеў удзельнічаў у вызваленні Заходняй Украіны і паўднёва -ўсходніх раёнаў Польшчы. У ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі(руск.) бел. 20 ліпеня 1944 года, ведучы разведку абароны суперніка ў раёне населенага пункта Цепліцэ-Гурне на заходнім беразе ракі Злоты, разведгруппа Габрусева захапіла мост праз раку і на працягу трох гадзін утрымлівала яго да падыходу асноўных сіл, не дазволіўшы суперніку падарваць яго.

У верасні 1944 1-я гвардзейская армія была перададзена на 4-ы Украінскі фронт, у складзе якога Аляксей Канстанцінавіч прымаў удзел у вызваленні Закарпацкай Украіны(руск.) бел. і Славакіі (Усходне-Карпацкая аперацыя(руск.) бел.), паўднёвай Польшчы (Заходне-Карпацкая аперацыя(руск.) бел.) і Мараўска-Остраўскага прамысловага раёна (Мараўска-Остраўская наступальная аперацыя(руск.) бел.), змяніўшы за гэты час пасаду камандзіра аддзялення пешай разведкі на пасаду камандзіра мінамётнага ўзвода свайго 465- га стралковага палка. У апошнія дні вайны старэйшага сяржанта А. К. Габрусева адклікалі з перадавой і накіравалі на курсы малодшых лейтэнантаў, якія ён скончыў ужо пасля перамогі.

Пасля вайны

Да 1947 года малодшы лейтэнант А. К. Габрусеў служыў у Польшчы. У 1947 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (КУАС). З 1954 года служыў у вайсковай частцы ў Феадосіі. Удзельнічаў у размініраванні тэрыторыі Крымскага паўвострава. У 1956 году другі раз прайшоў курсы ўдасканалення, пасля чаго вярнуўся ў сваю частку ў Феадосіі. З 1964 года падпалкоўнік А. К. Габрусеў у запасе[2]. Пасля выхаду ў адстаўку Аляксей Канстанцінавіч працаваў інструктарам ў аўташколе ДТСААФ. З 1980 па 1990 год ён працаваў у аддзеле забеспячэння Феадасійскай тытунёвай фабрыкі. Затым займаўся актыўнай грамадска-патрыятычнай працай сярод моладзі горада. У 2000 годзе А. К. Габрусеву было прысвоена званне палкоўніка запасу. 9 верасня 2007 г. Аляксей Канстанцінавіч сканаў. Пахавалі яго на Новых могілках горада Феадосіі Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны.

Узнагароды

Медаль «За баявыя заслугі» (30.08.1943)

Памяць

Зноскі

  1. На момант прадстаўлення да звання Героя Савецкага Саюза — старэйшы сяржант
  2. 1 2 3 4 5 6 Габрусев Алексей Константинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  3. Вёска Гарошкава ў спісе населеных пунктаў Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў цяперашні час адсутнічае
  4. Цяпер ААТ «Смаленскі авіяцыйны завод»
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Феадосіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Феадосіі