wd wp Пошук:

Аляксей Дзмітрыевіч Мацюшоў

Аляксей Дзмітрыевіч Мацюшо́ў (21 сакавіка 1916 — 19 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

А. Д. Мацюшоў нарадзіўся ў вёсцы Воўсішча[1] (зараз у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).

Магіла А. Д. Мацюшова ў горадзе Дзямідаў

Скончыў сямігодку ў вёсцы Латыгаль, настаўніцкія курсы. Працаваў настаўнікам, сакратаром сельсавета. З 1937 года на службе у войсках НКУС СССР. У 1938 годзе скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча НКУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага і быў звольнены ў запас. У 1941 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік баявых дзеянняў на Заходнім і Калінскім франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. Удзельнік абароны Смаленска, Масквы, Ржэўска-Вяземскай наступальнай аперацыі. Быў тройчы паранены. У 1942 годзе скончыў паскораны курс Ваеннай акадэміі РСЧА імя М. В. Фрунзэ і быў прызначаны начальнікам штаба ордэна Кутузава 940-а стралковага палка (262-я стралковая дывізія, 43-я армія, Калінінскі фронт).

Маёр А. Д. Мацюшоў вызначыўся ў час Смаленскай наступальнай аперацыі ў верасні 1943 г. 18 верасня 940-ы стралковы полк удзельнічаў прарыве нямецкай абароны ў раёне вёскі Рабышы Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці і наступаў у напрамку на горад Дзямідаў у авангардзе дывізіі. Начальнік штаба А. Д. Мацюшоў узначальваў атрад разведкі і баявой аховы. У канцы дня перадавы атрад зайшоў у тыл нямецкага гарнізона ў вёсцы Вераб’і. Не чакаючы падыходу асноўных сіл палка, маёр Мацюшоў узначаліў атаку, у выніку якой варожы гарнізон быў разгромлены. На подступах да вёсак Георгіўскае i Дзмітракі маёр Мацюшоў узначаліў групу з складзе ўзвода аўтаматчыкаў і двух узводаў 45-мм гармат. 19 верасня 1943 г. у раёне вёскі Дзмітракі група сутыкнулася з дзвюма ротамі пяхоты праціўніка. Мацюшоў узначаліў атаку на пераўзыходзячыя сілы ворага. Было знішчана больш за 100 нямецкіх салдат і афіцэраў, захоплена 4 мінамёты, 27 кулямётаў, 3 рацыі, 12 павозак з маёмасцю і боепрыпасамі і інш. Маёр А. Д. Мацюшоў загінуў у гэтым баі.

Быў пахаваны на могілках у вёсцы Дубна Цёмкінскага раёна Смаленскай вобласці. Пасля вайны перапахаваны ў горадзе Дзямідаў.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. У крыніцах сустракаюцца назвы Аўсішча, Оўсішча

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Маскву
Катэгорыя·Памерлі 19 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна