wd wp Пошук:

Аляксей Віктаравіч Гаўрыловіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Гаўрыловіч (нар. 5 студзеня 1990, Пінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Валгар» з Астрахані.

Клубная кар’ера

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубль. У другой палове сезона 2011, калі галоўным трэнерам быў Сяргей Аўчыннікаў, трывала трапляў у асноўны склад мінскай каманды.

У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану». Здолеў стаць іграком асновы наваполацкага клуба. 20 мая 2012 года, забіўшы апошні пасляматчавы пенальці ў браму «Мінска», дапамог «Нафтану» выйграць Кубак Беларусі 2012.

У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель»[3], дзе адразу стаў іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца ці флангавы абаронца.

Сезон 2014 распачаў у якасці правага абаронцы, але неўзабаве быў пераведзены на левы фланг і замацаваўся на новай пазіцыі. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[4]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Мардовія», але ў выніку застаўся ў «Гомелі»[5]. У сезоне 2015 года стаў адным з лідараў каманды, стаў выступаць у цэнтры абароны. У ліпені 2015 года з-за нявыплат з боку клуба звярнуўся ў АБФФ[6], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[7].

У жніўні 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[8]. Замацаваўся ў аснове «Слуцка», але па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў клуб[9].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[10], а ў ліпені таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[11], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам, а неўзабаве і капітанам. У чэрвені і ліпені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[12] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама»[13], дзе таксама хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У другой палове 2019 года выконваў функцыі капітана каманды.

У студзені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцамі[14] і хутка перайшоў у казахстанскі «Акжэтпес»[15]. У лютым 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў пагадненне[16]. Ужо ў маі 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб[17].

У чэрвені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Чайка» з расійскай ФНЛ[18]. Праз месяц пакінуў «Чайку» пасля таго, як яна за ўдзел у дагаварных матчах была пераведзена ў ніжэйшы дывізіён[19], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона ў чэрвені 2022 года[20] і неўзабаве папоўніў склад астраханскага «Валгара»[21].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У 2011 годзе разам з Арцёмам Салаўём увайшоў у канфлікт з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым, з-за чаго перастаў выклікацца ў зборную. Пасля адстаўкі Шуканава ў чэрвені 2012 года новы трэнер Аляксей Вяргеенка вярнуў Гаўрыловіча ў моладзевую зборную.

Таксама выступаў у алімпійскай зборнай. На Алімпійскіх гульнях 2012 выйшаў на замену ў адным матчы.

9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльДынама Мінск236
2009Д1Дынама Мінск10
2010Д1Дынама Мінск70
2011Д1Дынама Мінск240
2012Д1Нафтан250
2013Д1Гомель301
2014Д1Гомель280
2015 (1)Д1Гомель131
2015 (2)Д1Слуцк120
2016 (1)Д1Белшына141
2016 (2)Д1Дынама Брэст140
2017Д1Дынама Брэст190
2018 (1)Д1Дынама Брэст131
2018 (2)Д1Дынама Мінск132
2019Д1Дынама Мінск220
2020Д1Акжэтпес160
2021 (1)Д1Нёман50
2021/22Д3Чайка261

Сям’я

Жонка — беларуская гімнастка Алеся Бабушкіна, бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне. Сям’я выхоўвае двух дзяцей[22].

Зноскі

  1. Aleksey Gavrilovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksey Hawrylovich // FBref.com
  3. Кузьменок переходит в “Динамо” Минск, Гаврилович станет игроком ФК “Гомель” Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. “Гомель” продлил контракт с Гавриловичем
  5. Переход Гавриловича в “Мордовию” не состоится
  6. Алексей Гаврилович: «Обращение в АБФФ? Поболовец сказал: «Пишите, это ваше право»
  7. Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с “Гомелем”
  8. Алексей Гаврилович подписал контракт со “Слуцком”
  9. Милько, Бамба, Куаджа, Себаи и Гаврилович покинули “Слуцк”
  10. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с “Белшиной”
  11. Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  12. Брестское “Динамо” объявило о расторжении контрактов с Милевским и Гавриловичем
  13. Алексей Гаврилович подписал контракт с минским “Динамо”
  14. Гаврилович и минское “Динамо” прекратили сотрудничество
  15. Гаврилович стал игроком “Окжетпеса”
  16. Гаврилович стал игроком “Немана”
  17. “Неман” расторг контракт с Гавриловичем
  18. Гаврилович подписал двухлетний контракт с “Чайкой”
  19. Гаврилович ушел из “Чайки” спустя месяц после подписания контракта. Ранее команду перевели из ФНЛ в ПФЛ
  20. Гаврилович покинул “Чайку”
  21. Алексей Гаврилович стал игроком “Волгаря”
  22. «Никогда не выложу фото в бикини». У капитана брестского «Динамо» скромная и титулованная жена
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Валгар Астрахань
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Акжэтпес
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы