wd wp Пошук:

Аляксей Васілевіч Пятрэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятрэнка.

Аляксе́й Васі́левіч Пятрэ́нка (укр.: Олексій Васильович Петренко, руск.: Алексей Васильевич Петренко; 26 сакавіка 1938, с. Чэмэр, Казэлэцкага раёна Чарнігаўскай вобласці, УССР, СССР22 лютага 2017, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст РСФСР (1988), Народны артыст Украіны (1999). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2000).

З 1961 года ў Запарожскім музычна-драматычным тэатры імя Шчорса, у 1963—1964 гг. у Данецкім абласным рускім драматычным тэатры (Марыупаль), З 1964 года ў Ленінградскім тэатры імя Ленсавета[3], з 1977 года — акцёр Маскоўскага драматычнага тэатра на Малай Броннай, з 1978 ММАТа, З 1991 года — акцёр Кінастудыі імя М. Горкага.

Сярод лепшых роляў у кіно: Освальд («Кароль Лір») (1970), Рыгор Распуцін («Агонія») (1974), Юрый Строганаў («Дваццаць дзён без вайны») (1976), Кірыл Аляксеевіч («Ключ без права перадачы»), Пётр I («Сказ пра тое, як цар Пётр арапа жаніў») (абодва 1977), Іван Кузьміч Падкалёсін («Жаніцьба») (1978), Ігар Анатолевіч Стаўрасаў («Гракі») (1983), Мокій Пармёныч Кнураў («Жорсткі раманс»), Пол Дык («ТАСС упаўнаважаны заявіць») (абодва 1984), Васіль Васілевіч Пухаў («Наш браняпоезд»), абат Фарыа («Вязень замка Іф») (абодва 1988), Барыс Сяргеевіч (“Кааператыў «Палітбюро»), кароль Карл I Сцюарт («Мушкецёры дваццаць гадоў пасля») (1992), ля Буш («Імперыя піратаў») (1994), Пікасін («Агапэ») (1996), Мікалай Карлавіч Радлаў («Сібірскі цырульнік») (1999), Ягораў («У жніўні 44-га») (2000) і інш.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Скончался актер Алексей ПетренкоПодробнее на ТАСС:http://tass.ru/kultura/4047026
  3. Алексей Васильевич Петренко. Биографическая справка rian.ru

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Акцёры і актрысы Маскоўскага Мастацкага тэатра
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў імя І. П. Катлярэўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Народныя артысты Украіны
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных