wd wp Пошук:

Аляксей Васілевіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксей Казлоў.

Аляксей Васільевіч Казлоў (19131976) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Аляксей Казлоў нарадзіўся 25 лютага 1913 года ў Лоеве[2] (цяпер у Гомельскай вобласці). Скончыў чыгуначны тэхнікум. У 19321935 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1934 годзе Казлоў скончыў Севастопальскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летнабаў. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940), зрабіў 57 баявых вылетаў[1]. Звольніўшыся ў запас, ён працаваў будаўніком. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[3].

Да снежня 1943 года старшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў штурманам звяна 118-й асобнай дальняразведвальнай авіяцыйнай эскадрыллі 7-й паветранай арміі Карэльскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 127 баявых вылетаў на паветраную разведку войскаў і важных аб’ектаў праціўніка[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старэйшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3130[3][4].

3 сакавіка 1944 года самалёт Казлова трапіў у аварыю, і лётчык атрымаў цяжкія траўмы. У красавіку 1944 года ў званні капітана Казлоў выйшаў у адстаўку па раненню. Пражываў у пасёлку Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Працаваў інструктарам авіяцыйнага вучылішча, з 1947 года — загадчык арганізаванай ім дзіцячай бібліятэкі[1]. Памёр 16 чэрвеня 1976 года[3].

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[3].

Яго імянем названа вуліца ў Лоеве[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Казлоў Аляксей Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т. Т 4. Кадэты — Ляшчэня / Беларус энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с. ISBN 985-11-0041-2
  2. Згодна з іншымі дадзенымі - у Екацярынаславе
  3. 1 2 3 4 5 Аляксей Васілевіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лоеве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза