wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Яршоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яршоў. Аляксей Іванавіч Яршоў (18 красавіка 1925 — 11 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, стралок 6-й роты 2-га стралковага батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза (1943 г.)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 18 красавіка 1925 года ў вёсцы Аполіхе цяпер Купінскага раёна Новасібірскай вобласці. У 1940 годзе скончыў з адзнакай Навасельскую сямігадовую школу.

У Чырвоную Армію прызваны ў 1943 годзе, вучыўся ў Кемераўскім вайсковым пяхотным вучылішчы[2] (па іншых звестках — у палкавой школе ў Кемерава[3]). З прычыны складанага становішча на фронце, у жніўні 1943 года курсантаў без прысваення звання накіравалі ў Дзеючую армію. 4 верасня 1943 года чырвонаармеец Яршоў стаў стралком 6-й стралковай роты 2-га стралковага батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, у баях па захопу і ўтрманню плацдарма ў раёне вёсак Глебаўка і Яснагародка (Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці) на правым беразе Дняпра восенню 1943 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Дняпро і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі чырвонаармейцу Яршову Аляксею Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[4].

Загінуў 11 студзеня 1944 года ў баі за вызваленне Беларусі каля вёскі Карані Даманавіцкага (цяпер Светлагорскага) раёна Гомельскай вобласці. Пахаваны на поле бою.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Пасада і воінскае званне прыведзены на дату подзвіга.
  2. Кемеровское высшее военное командное училище связи — Открытое Кемерово.
  3. Летопись родного края Архівавана 2 лютага 2014.
  4. ЦАМО, ф. 33, оп. 682525, д. 48, запись 12057300 Архівавана 25 ліпеня 2012.. 29 июля 2012 года.
  5. Купино.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Светлагорскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каінскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Светлагорскім раёне