wd wp Пошук:

Аляксей Іванавіч Залескі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залескі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Залескі (нар. 7 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Старэйшы брат Аляксея, Андрэй, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера

З 2010 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У сезоне 2011 ужо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль.

У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010»[2]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўчан.

У лютым і сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў ніводнаму з клубаў[3][4]. У сакавіку 2015 зноў трэніраваўся з «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцк» на правах арэнды[5]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 мая 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Граніта» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].

У лютым 2016 года «Слуцк» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэнні арэнды на сезон 2016[7]. У сезоне 2016 ужо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У снежні 2016 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8].

У студзені 2017 года, пакінуўшы сталічны клуб, перайшоў у «Віцебск»[9]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[10], дзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[11] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў у аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клуба, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак па выніках сезона 2019 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2020 года перайшоў у «Мінск»[12], дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2021 года пакінуў «Мінск»[13]. Пазней далучыўся да казахстанскага «Каспія» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка клуба[14]. Спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[15]

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя розных узростаў. У 2013—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Беларусі.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльДынама30
2011Д1Дынама20
2012дубльДынама ?5
2013Д2Бяроза-2010200
2014Д2Бяроза-2010240
2015Д1Слуцк170
2016Д1Слуцк241
2017Д1Віцебск210
2018 (1)Д1Віцебск130
2018 (2)Д1Прамень130
2019Д1Дняпро265
2020Д1Мінск250
2021Д1Каспій224

Зноскі

  1. Aleksey Zaleskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Защитник минского «Динамо» Алексей Залеский отдан в аренду «Березе-2010» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  3. Тарас Петровский и Алексей Залеский не подошли “Граниту”
  4. Шафранович, Залеский и Лапушенко покинули «Слуцк» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Футбол. Алексей Залеский, Сергей Геращенков и Дмитрий Еременко заключили соглашения со “Слуцком”
  6. Зубович и Залеский расстались со “Слуцком”
  7. «Слуцк» продлит аренду Залеского
  8. Павел Демидчик и Алексей Залеский покидают команду
  9. Алексей Залеский подписал контракт с “Витебском”
  10. “Витебск” отдал Алексея Залеского в аренду “Лучу”
  11. “Витебск” расстался с Алексеем Залеским
  12. Алексей Залеский стал игроком “Минска”
  13. Пять игроков покинули «Минск»
  14. Алексей Залеский продолжит карьеру в казахстанском “Каспии”
  15. Алексей Залеский стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Каспій Актау
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных