.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цішкевіч. Аляксандр Цішкевіч (нар. 16 лютага 1986, Мінск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец мінскага РВАР, з 2004 года выступаў за «Дынама», але не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе. У другой палове 2006 года гуляў у арэндзе ў клубе «Фульнек» з трэцяга дывізіёна Чэхіі. Пасля вяртання выступаў у Вышэйшай лізе ў такіх клубах, як «Віцебск», «Нафтан» і «Белшына», у першалігавых ДБК, «Славіі» і «Граніце», у Арменіі, Польшчы, Венгрыі. У другой палове 2013 года гуляў за літоўскую «Круою», у тым ліку ў матчах Лігі Еўропы супраць мінскага «Дынама».
У сакавіку 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У жніўні 2016 года быў адлічаны з «Іслачы» за ўдзел у дагаварных матчах[4].
У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[5], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[6]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, удзельнічаючы ў аматарскіх турнірах[7].
У 2013 годзе стаў адным з арганізатараў паслясезоннага «Турніра сяброў» у Мінску[8].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)