wd wp Пошук:

Аляксандр Яўгенавіч Цішкевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цішкевіч. Аляксандр Цішкевіч (нар. 16 лютага 1986, Мінск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец мінскага РВАР, з 2004 года выступаў за «Дынама», але не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе. У другой палове 2006 года гуляў у арэндзе ў клубе «Фульнек» з трэцяга дывізіёна Чэхіі. Пасля вяртання выступаў у Вышэйшай лізе ў такіх клубах, як «Віцебск», «Нафтан» і «Белшына», у першалігавых ДБК, «Славіі» і «Граніце», у Арменіі, Польшчы, Венгрыі. У другой палове 2013 года гуляў за літоўскую «Круою», у тым ліку ў матчах Лігі Еўропы супраць мінскага «Дынама».

У сакавіку 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У жніўні 2016 года быў адлічаны з «Іслачы» за ўдзел у дагаварных матчах[4].

У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[5], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[6]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, удзельнічаючы ў аматарскіх турнірах[7].

У 2013 годзе стаў адным з арганізатараў паслясезоннага «Турніра сяброў» у Мінску[8].

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Tishkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Тишкевич и еще пять футболистов перешли в «Ислочь»
  3. Кротов, Тишкевич, Папуш и Мисюк продлили контракты с «Ислочью»
  4. Лебедев, Тишкевич и Владимир Маковский уволены из «Ислочи» за организацию «договорняка»
  5. “Дело о договорных матчах”. От 4 до 40 тысяч евро штрафа, до 3 лет ограничения свободы
  6. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей
  7. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?
  8. Милевский, Глеб, Кондратьев, Гуренко на «Турнире друзей». «Все-таки Капский правильно сказал…»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК ДБК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Круоя Пакруойіс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпія Эльблёнг
Катэгорыя·Ігракі ФК Залаэгерсег
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Арарат Ерэван
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Фульнек
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск