wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Карпан

Аляксандр Фёдаравіч Карпан (6 лістапада 1953, г. Стараканстанцінаў, Вінніцкая вобласць, Украіна - 18 жніўня 2016, Віцебск) — беларускі мастак, педагог. член Саюза мастакоў Беларусі з 1991 года.

Біяграфія

Скончыў мастацка-гафічны факультэт ВДПІ імя С. М. Кірава ў 1979 годзе, выкладаў у ім. Вучыўся ў І. М. Сталярова і А. І. Мемуса. Стажыраваўся ў МДПІ імя У. І. Леніна ў К. М. Максімава і М. М. Растоўцава і ў Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбурга ў Д. І. Волкавай і М. М. Герасімава.

Творчасць

Працы Карпана А. Ф. знаходзяцца ў зборах Полацкага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка, Віцебскага мастацкага музея, аддзела культуры г. Нінбурга (ФРГ), Постхофа г. Нінбурга, аддзела культуры г.Вецлара (ФРГ), Саюза мастакоў г. Брэмен (ФРГ), таварыства беларуска-нямецкай дружбы г. Куксгафена (ФРГ), а таксама ў прыватных калекцыях Аўстрыі, Англіі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Ізраіля, Італіі, Ірландыі, Канады, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Францыі, Чэхіі і Эстоніі.

Дзве акварэлі Карпана А. Ф. падараваны Віцебскай епархіяй Найсвяцейшаму патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу. Удзельнік рэспубліканскіх пленэраў, прысвечаных Хруцкаму, Заранка, Драздовічу, Сікору, Быкаву і Барадуліну.

Удзельнік міжнародных акварэльных біенале ў гарадах: Каўнас (Літва), Санкт-Пецярбург, Петразаводск (Расія), Віцебск, Полацк (Беларусь). Узнагароджаны юбілейным медалём таварыства акварэлістаў Санкт-Пецярбурга.

Выстаўкі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава