wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Сачыўка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сачыўка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Сачыўка (нар. 5 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец школы мінскага «Тарпеда», выступаў потым за дубль мінскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў іграком мінскай «Змены» (у 2006 годзе пераўтворана ў клуб «Мінск»), дзе адразу стаў адным з асноўных абаронцаў, на працягу 12 сезонаў з’яўляўся аплотам абароны мінчан. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2014 стаў капітанам каманды пасля зыходу Андрэя Разіна. У маі 2014 года некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца, у чэрвені 2014 года не гуляў з-за траўмы, але пазней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3]. У сезоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасня аформіў хет-трык у матчы са «Славіяй», які стаў увогуле адзіным у Вышэйшай лізе.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату 2017. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[5]. У сезоне 2018 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Дынама», стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[6]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2021 года[7].

У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Шахцёр», трэніраваўся з іванаўскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку па сямейных абставінах вярнуўся ў Беларусь[8] і ў красавіку перайшоў у мінскае «Дынама»[9].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

У кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[10], але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першыя 60 хвілін у таварыскім матчы супраць Швейцарыі (0:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003дубльДынама300
2004дубльДарыда284
2005Д2Змена281
2006Д2Мінск252
2007Д1Мінск200
2008Д2Мінск213
2009Д1Мінск250
2010Д1Мінск251
2011Д1Мінск260
2012Д1Мінск263
2013Д1Мінск263
2014Д1Мінск260
2015Д1Мінск220
2016Д1Мінск286
2017Д1Дынама253
2018 (1)Д1Дынама70
2018 (2)Д1Шахцёр100
2019Д1Шахцёр252
2020Д1Шахцёр240
2021Д1Шахцёр193

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Зноскі

  1. Aleksandr Sachivko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Sachywka // FBref.com
  3. Сачивко продлил контракт с «Минском»
  4. Александр Сачивко подписал контракт с минским “Динамо”
  5. Сачивко продолжит в “Динамо”
  6. Сачивко стал игроком “Шахтера”
  7. “Шахтер” объявил о продлении контракта с Сачивко
  8. Александр Сачивко покинул расположение “Текстильщика”
  9. Александр Сачивко вновь стал игроком минского “Динамо”
  10. Игорь Бурко, Николай Януш и Александр Сачивко вызваны в сборную Беларуси на матч с Македонией
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных