wd wp Пошук:

Аляксандр Тадзівонавіч Гурнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурнік.

Аляксандр Тадзівонавіч Гурнік (нар. 16 верасня 1981) — беларускі блогер, аўтар блога «Беларусь у акне». Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія

Родны горад Аляксандра — Кохтла-Ярвэ, Эстонія. Скончыў зоаветэрынарны тэхнікум у Смілавічах, пазней навучаўся ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Аляксандр Гурнік ствараў відэаблог «Беларусь у акне», дзе гумарыстычна пераказваў змест беларускіх навін.

Да затрымання працаваў агентам па нерухомасці.

Палітычны пераслед

Аляксандр Гурнік быў затрыманы 12 жніўня 2022, тады ён трапіў пад хвалю збіцця і катаванняў на Акрэсціна, быў моцна збіты (медыцынская экспертыза зафіксавала на яго целе на 47 гематом), па факце чаго звяртаўся ў Следчы камітэт з мэтай завядзення адпаведнай крымінальнай справы, але, як і ў іншых падобных выпадках, атрымаў адмову.

У межах ужо крымінальнай справы Аляксандр Гурнік быў затрыманы 29 чэрвеня 2022 года. Тады міліцыя паспрабавала трапіць у яго кватэру з дапамогай кувалды, але супрацоўнікі не змаглі выбіць дзверы, таму супрацоўнікі ГУБАЗіК залезлі да яго дамоў праз акно, пасля чаго Аляксандр быў збіты. Падзеі затрымання былі запісаны на відэа і пазней апублікаваны ў адным з прыўладных тэлеграм-каналаў[2]. Крымінальную справу на Аляксандра завялі па двух артыкулах: па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Праз два тыдні пасля затрымання, 13 ліпеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Аляксандр Гурнік быў прызнаны палітычным зняволеным[3].

Зноскі

  1. АЛЯКСАНДР ГУРНІК (бел.)
  2. В Минске силовики задержали блогера Александра Гурника, разбив для этого окно его квартиры (руск.)
  3. Заява праваабаронцаў аб прызнанні 16 новых палітычных зняволеных (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кохтла-Ярвэ
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны