wd wp Пошук:

Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аксёнаў.

Алякса́ндр Нічы́паравіч Аксё́наў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасня 2009, Мінск) — беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 1941 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча[5].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[5]. Камандзір узводу 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі, быў паранены на Сталінградскім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.

Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях[5], працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ[5].

У 1959 прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ БССР[5]. З 1960 міністр унутраных спраў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкама. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 19781983 старшыня Савету Міністраў БССР[5].

З 1983 па 1985 пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19551967 і 19711983, Вярхоўнага Савета СССР у 19661984 і 19861990, член Прэзыдыўму ВС БССР у 19751983.

Пахаваны 10 верасня 2009 года на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды

Узнагароджаны чатырмаордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Савету Міністраў Беларусі.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 205. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 84. — ISBN 978-5-85700-074-8
  4. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 10. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  5. 1 2 3 4 5 6 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (46):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Першыя сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Другія сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўных камітэтаў СССР
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных