wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Алпееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алпееў. Аляксандр Мікалаевіч Алпееў (29 кастрычніка 1946, в. Рудня, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць11 кастрычніка 2017[1], Мінск) — беларускі паэт , публіцыст , навуковец, праваслаўны актывіст, генеральны дырэктар МГЭІ[2], адзін з кіраўнікоў ЗАТ «Веды».

Біяграфія

У 1957—1960 гг. — вучоба ў Грэбенскай сельскай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1964 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Жыткавічы Гомельскай вобласці і пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры ў Грэбенскай васьмігадовай школе.

У 1965—1968 гг. — служба ў Савецкай арміі (група савецкіх войскаў у Германіі) у якасці аператара-вылічальніка 3-га дывізіёна 181-й гвардзейскай ракетнай брыгады (г. Ютэборг). У 1968—1973 гг. — вучоба на гістарычным факультэце БДУ.

У 1975—1976 гг. — служба ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР.

З 1979 г. — вучоба ў аспірантуры БДУ, абарона дысертацыі[3]

У 1973—1980 гг. — выкладчык, у 1980—1993 гг. — дацэнт кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў БДУ.

11 красавіка 1992 г. быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Партыі народнай згоды.

У 1994 г. арганізаваў і ўзначаліў Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (МГЭІ).

У 1995 г. стварыў грамадскія арганізацыі: Беларускую акадэмію грамадскіх навук[4] (БАГН), Беларускі рух у абарону народа[5] (БРАН) і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры[6][7] (БЦПХК).

У 1996 г. узначаліў рэдакцыйную раду часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік» і быў абраны акадэмікам Міжнароднай кадравай Акадэміі (г. Кіеў).

11 кастрычніка 2017 г. памёр у Мінску[8].

Творы

А. М. Алпееў выдаў шэраг паэтычных і публіцыстычных твораў на рускай і беларускай мовах, якія былі часткова перакладзены на англійскую і іншыя замежныя мовы. На вершы А. Алпеева напісана некалькі песень.

Публіцыстыка

Паэзія

Скандал з Уладзімірам Кумцом

Падчас выбарчай кампаніі 2010 года з МГЭІ быў адлічаны студэнт 5 курса Уладзімір Кумец(англ.) бел., які быў супрацоўнікам штаба Уладзіміра Някляева. Паводле Кумца(англ.) бел., яго адзнаку па англійскай мове пераправілі з «9» (выдатна) на «3» (незадавальняюча) і першыя спробы разабрацца з сітуацыяй, якія ўключалі размову Кумца з Алпеевым, скончыліся тым, што Кумца адмовіліся аднавіць у ВНУ. Актывіст дабіўся ўнясення рэктара МГЭІ Тамары Алпеевай у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, і распачаў судовае разбіральніцтва з ВНУ. Журналіст «БелГазеты» Максім Івашчанка спрабаваў атрымаць каментарый Алпеева наконт канфлікту, але сустрэцца з ім не атрымалася, нават з боку адміністрацыі МГЭІ былі спробы псіхалагічнага ціску на карэспандэнта, па словах Івашчанка[9]. Пасля візіту Някляева да Алпеева апошні паабяцаў разабрацца з сітуацыяй, і ў выніку Кумец(англ.) бел. быў адноўлены на 5 курсе МГЭІ, а настаўнікі, якія, паводле Алпеева, адмыслова змянілі запіс адзнакі, былі звольнены з МГЭІ[10].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. На 71-м году ушел из жизни Александр Николаевич Алпеев // Сайт МГЭІ
  2. Алпеев Александр Николаевич//Сайт МГЭІ
  3. Алпеев А. Н. Деятельность коммунистической партии Белоруссии по развитию тяжелой промышленности в республике (1966—1970 гг.) автореф. дис. … канд. истор. наук: 07.00.01, Белорусский государственный университет имени В. И. Ленина. Минск, 1979 . — 20 с.
  4. Беларуская акадэмія грамадскіх навук(недаступная спасылка)// сайт NGO.BY
  5. Беларускі рух у абарону народа(недаступная спасылка)// сайт NGO.BY
  6. Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры Архівавана 4 красавіка 2017.// сайт NGO.BY
  7. Беларуская акадэмія грамадскіх навук і Беларускі цэнтр падтрымкі хрысціянскай культуры зарэгістраваны па адным адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Броўкі, 22-404
  8. На 71-м году ушел из жизни Александр Николаевич Алпеев // Сайт МГЭІ
  9. Максим ИВАЩЕНКО Всем пришёл Кумец// БелГазета № 8 (782) 28 февраля 2011 г.
  10. Зміцер Лукашук Някляеў аднавіў актывіста «Гавары праўду!» у ВНУ(недаступная спасылка) // TUT.BY
  11. Паводле звестак на афіцыйным сайце А. Алпеева:Основные даты жизни и деятельности//Сайт А. М. Алпеева

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы