wd wp Пошук:

Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ісачанка.

Аляксандр Лаўрэнцьявіч Іса́чанка[1] (14 красавіка 19197 кастрычніка 1942) — удзельнік падпольнай барацьбы на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сакратар Гомельскага падпольнага гаркома камсамола.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 сакавіка 1919 года ў вёсцы Хоўхла (цяпер Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Беларус.

Скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Працаваў сакратаром Гомельскага гаркома камсамола. Член ВКП (б)/КПСС з 1939 года

Са жніўня 1941 года быў у партызанскім атрадзе «Бальшавік» Гомельскай вобласці: разведчык, падрыўнік, сакратар Гомельскага падпольнага гаркома камсамола. А. Л. Ісачанка паказаў вялікую актыўнасць у наладжванні сувязяў з гомельскімі падпольшчыкамі.

Ён выпрабаваў шмат варыянтаў і ў выніку дасягнуў мэты. Спачатку А. Л. Ісачанка ўсталяваў сувязь з падпольнай камсамольскай арганізацыяй, якая дзейнічала ва Уваравіцкім раёне. З дапамогай гэтай групы А. Л. Ісачанка мог прабірацца на ўскраіну Гомеля і сустракацца з асобнымі падпольшчыкамі.

Узначаленая ім група падрыўнікоў пусціла пад адхон 58 варожых эшалонаў, знішчыла 87 танкаў, аўта- і бронемашын, шмат іншай баявой тэхнікі і жывой сілы ворага.

Загінуў 7 кастрычніка 1942 года падчас выплаўкі толу з не разарваўшыхся, сабраных на месцах баёў снарадаў. Пахаваны ў брацкай магіле ў Гомелі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашыстскіх захопнікаў, паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм Александру Лаўрэнцьевічу Ісачэнка пасмяротна нададзена званне Героя Савецкага Саюза[2].

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Исаченко Александр Лаврентьевич на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў