wd wp Пошук:

Аляксандр Веніямінавіч Мяжуеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяжуеў. Аляксандр Веніямінавіч Мяжуеў (11 ліпеня 1959, г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 5 снежня 2013 па 24 чэрвеня 2015 года).

Біяграфія

Нарадзіўся 11 ліпеня 1959 года ў г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, колава-гусенічныя машыны; Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (г. Масква), камандна-штабная аператыўна-тактычная; Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі (г. Масква), ваеннае і дзяржаўнае кіраванне. Генерал-маёр.

Займаў камандныя і штабныя пасады ад камандзіра ўзвода да камандзіра брыгады, а затым намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся членам калегіі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

На IX з’ездзе грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» быў абраны старшынёй рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Абраны па Гродзенскай выбарчай акрузе № 52.

Узнагароды

Узнагароджаны дваццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавічах
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы