wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Топчыеў

Аляксандр Васільевіч То́пчыеў[2] (руск.: Александр Васильевич Топчиев; 9 жніўня 1907 — 27 снежня 1962) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1944), прафесар (1944), акадэмік Акадэміі навук СССР (1949), правадзейны член Балгарскай і Чэхаславацкай Акадэмій навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Румыніі і Германскай акадэміі навук, ганаровы член Венгерскай акадэміі навук.

Біяграфія

Нарадзіўся ў слабадзе Міхайлаўка (сучасны горад у Валгаградскай вобласці Расіі). Скончыў 7 класаў школы і паступіў на вучобу хімічнае аддзяленне тэхнікума саматужнай вытворчасці ВСНГ РСФСР у Маскве[3]. Тэхнікум скончыў у 1925[3] годзе, выкладаў у ім у 1925—1928[4] гадах і паступіў у Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут. Інстытут скончыў у 1930 годзе і застаўся працаваць у ім аспірантам-асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі, у 1932—1938 гадах — яе дацэнт[3]. У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О нитровании окислами азота углеводородов и других органических соединений»[3]. У 1938—1941 гадах працаваў у Маскоўскім тэхналагічным інстытуце харчовай прамысловасці, дзе займаў пасаду загадчыка кафедры арганічнай хіміі. У 1942—1962 гадах А. В. Топчыеў у Маскоўскім нафтавым інстытуце, дзе займаў пасады загадчыка кафедры арганічнай хіміі і хіміі нафты і дырэктара інстытута (у 1943—1947 гадах). У 1944 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Некоторые новые пути нитрования углеводородов»[3]. Адначасова з працай у Маскоўскім нафтавым інстытуце з 1947 па 1949 год займаў пасаду намесніка міністра вышэйшай адукацыі СССР. У 1958 годзе ўзначаліў Інстытут нафтахімічнага сінтэзу Акадэміі навук СССР.

4 чэрвеня 1949 года абраны правадзейным членам Акадэміі навук СССР, у 1949—1958 гадах — галоўны вучоны сакратар яе Прэзідыума, у 1958—1962 гадах — віцэ-прэзідэнт.

Памёр А. В. Топчыеў 27 снежня 1962 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар больш за 300 навуковых прац па даследаванню галагенавання, нітравання, алкіліравання і полімерызацыі вуглевадародаў, па сінтэзе і даследаванні фотахімічных уласцівасцей крэмнійарганічных злучэнняў. Займаўся вывучэннем складу і ўласцівасцей нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі.

Сярод апублікаванага:

А. В. Топчыеў таксама займаў пасады

У 1957—1961 гадах узначальваў рэдакцыйную калегію серыі выданняў «Навукова-папулярная літаратура», у 1961—1962 гадах — рэдакцыйна-выдавецкі камітэт Акадэміі навук СССР. З 1961 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Нефтехимия», з 1962 года — старшынёй рэдакцыйнай калегіі міжнароднага штогодніка «Наука и человечество»[3].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР у 1955—1962 гадах[3].

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1953, 1957), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945), медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Лаўрэат Сталінскай прэміі 1950 года і Ленінскай прэміі 1962 года.

Зноскі

  1. 1 2 Топчиев Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Топчиев Александр Васильевич // Архивы Российской академии наук (руск.)
  4. Топчиев Александр Васильевич Архівавана 17 студзеня 2022. (руск.)  // Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (40):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Дэлегаты XXII з’езда КПСС
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Расійскага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Замежныя члены Балгарскай АН
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Хімікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Галоўныя навуковыя сакратары Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Балгарскай АН
Катэгорыя·Замежныя члены Чэхаславацкай АН
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5 склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты РАН
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна