wd wp Пошук:

Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна

Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна — расійскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт у Маскве.

Гісторыя

Сваю гісторыю ўніверсітэт вядзе ад нафтавага факультэта Маскоўскай Горнай Акадэміі, створанага Дэкрэтам ВСНГ ад 4 верасня 1918 года. У 1920 годзе на пасаду прафесара Акадэміі быў прыняты Іван Міхайлавіч Губкін, а ў 1922 годзе ён стаў яе рэктарам.

17 красавіка 1930 года Прэзідыумам ВСНГ было прынята рашэнне расфармаваць Маскоўскую Горную Акадэмію імя Сталіна і на яе аснове стварыць шэсць вышэйшых тэхнічных навучальных устаноў, у тым ліку — Маскоўскі нафтавы інстытут. Улічваючы велізарныя заслугі акадэміка Губкіна ў справе арганізацыі вышэйшай школы па падрыхтоўцы кадраў для нафтавай прамысловасці, інстытуту было прысвоена імя Івана Міхайлавіча Губкіна, а сам ён быў прызначаны першым яго дырэктарам. З адпаведных аддзяленняў былога нафтавага факультэта Горнай Акадэміі былі ўтвораны першыя тры факультэты ВНУ — факультэт геалогіі і разведкі нафты, промыслава- механічны факультэт і факультэт перапрацоўкі нафты.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1941 года інстытут быў эвакуіраваны ў Уфу. Праз год, у кастрычніку 1942 года у Маскве пачаў працу філіял інстытута. З мая 1943 галаўным зноў стаў інстытут у Маскве, а уфімскі — яго філіялам.

У 1958 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна. 18 снежня 1985 года інстытут быў перайменаваны ў Маскоўскі інстытут нафты і газу імя І. М. Губкіна, а 7 мая 1991 года пераўтвораны ў Дзяржаўную акадэмію нафты і газу імя І. М. Губкіна.

У жніўні 1998 Загадам Міністэрства адукацыі РФ быў ператвораны ў Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна.

У 2010 годзе ўніверсітэт атрымаў статус нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.[1]

Склад універсітэта

Універсітэт мае у сваім складзе наступныя факультэты[2]:

Універсітэт мае філіялы ў гарадах Ташкент[3] і Арэнбург[4]. З 1943 па 1948 год універсітэт меў філіял ва Уфе, аднак пасля філіял быў ператвораны ў самастойны ўніверсітэт — Уфімскі дзяржаўны нафтавы тэхнічны ўніверсітэт[5].

Зноскі

  1. Гісторыя РДУНіГ Архівавана 6 красавіка 2019.
  2. Спіс факультэтаў РДУНіГ Архівавана 6 красавіка 2019.
  3. Старонка філіяла РДУНіГ у Ташкенце
  4. Старонка філіяла РДУНіГ у Арэнбурзе
  5. Гісторыя УДНТУ Архівавана 14 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Універсітэты паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Універсітэты Масквы
Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі
Кавалеры ордэна «Дустлік»
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі
1930 год у Маскве