У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грахоўскі.
Аляксан́др Ада́мавіч Грахо́ўскі (6 сакавіка 1938, в. Дубрава[1], Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 22 ліпеня 1991, г. Гомель) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Гомельскага абкама КП Беларусі (1989—91), старшыня Гомельскага аблвыканкама (1985—89).
У 1968 годзе завочна скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік сельскай гаспадаркі), у 1981 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
З 1989 г. — першы сакратар Гомельскага абкама. З 1990 г. — старшыня Гомельскага аблсавета.
Член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР ад Рэчыцкага нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 88 Беларускай ССР.
Аляксандр Грахоўскі на другі дзень пасля катастрофы накіраваўся ў горад Прыпяць для высвятлення сапраўдных абставінаў таго, што здарылася. Вярнуўшыся з Украіны, старшыня аблвыканкама пад асабістую адказнасць распарадзіўся эвакуіраваць з бліжэйшых да станцыі вёсак цяжарных жанчын і дзяцей. Іх вывозілі ў санаторыі і піянерскія лагеры вобласці.
30 красавіка Грахоўскі правёў закрытае пасяджэнне выканкама, пасля якога былі дадзены першыя выразныя рэкамендацыі раёнам 30-кіламетровай зоны: абмежаваць знаходжанне дзяцей па-за памяшканняў, правесці герметызацыю калодзежаў, перавесці малочныя статкі на стойлавае ўтрыманне, забяспечыць іх кармамі з чыстых раёнаў і шэраг іншых[2].
У Хойніках адна з вуліц носіць імя Аляксандра Грахоўскага, усталяваны мемарыяльныя дошкі ў гарадах Гомель (на будынку Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта) і Хойнікі.