wd wp Пошук:

Аляксандр Іосіфавіч Корбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корбут. Аляксандр Іосіфавіч Корбут (нар. 3 лістапада 1952, Магілёў) — беларускі архітэктар. Ганаровы член Інстытута амерыканскіх архітэктараў (Чыкага, 2004), прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2005). З 2009 — прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі Саюзаў архітэктараў краін СНД[1].

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1974 г. працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў[2] у праектным інстытуце «Белкалгаспраект», «Мінсксельбудпраекце» (1987—1990 — галоўны архітэктар). З 1992 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1990 па 2002 — віцэ-прэзідэнт, з 2003 — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз архітэктараў»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску[2].

Творчасць

Асноўныя працы (у суаўтарстве): эксперыментальны пас. Жамчужны (19801986) і Вольна (1985) Баранавіцкага; пас. Чысць Маладзечанскага раёна (1982-85); пас. Семежава Капыльскага раёна (1974-90), Асавец Любанскага (1980), Гавяды Шклоўскага раёна (1986)[2]; бізнес-цэнтр «XXI стагоддзе» ў Мінску (1993-94, В. Нікіцін, Зееў Натэс, Даніэль Бран); жылы пасёлак РАА «Газпрам» у Дамадзедаўскім раёне Расіі (1996—2000); пас. Белавусава для РАА «Газпрам» у Нарафамінскім раёне Расіі (1996—2002); гандлёвы цэнтр па вул. Някрасава (2003), бізнес-цэнтр «Кравіра» (2007, сааўтары Д. Касьяненка, пры ўдзеле П. Цяплова (Польшча)[3]), адміністрацыйны будынак па вул. Машэрава (2006), жылы квартал шматкватэрных шматпавярховых дамоў па вул. Алібегава (2006-08), жылы квартал сярэднепавярховай забудовы па вул. Масквіна, Панфілава, Грыбаедава, Рэпіна (2002—2009) — усе ў Мінску[1], гасцінічны комплекс «Славянскі» ў Мінску (сааўтары Д. Касьяненка, К. Пямпе(літ.) бел., Р. Кірдуліс); помнік У. І. Леніну ў Беразіне (скульптар У. Лятун, архітэктар Ю. Шульнякоўскі), гіпермаркет «Мікс» з кафэ ў Брэсце (сааўтар У. Счыслёнак), адміністрацыйны будынак па вул. Суражскай у Мінску, група сярэднепавярховых жылых дамоў «Залаты маентак» (сааўтары А. Белавусаў, Д. Касьяненка), рэканструкцыя гандлёвага аб’екта з прыбудовай адміністрацыйных памяшканняў у Мінску (сааўтар А. Белавусаў), шматфункцыянальны офісна-дзелавы цэнтр на Звенігародскай шашы ў Маскве (сааўтары І. Васкрасенскі, Г. Шугаеў (Расія), А. Гурэцкі[pl], Я. Плескач[pl], Э. Вешхольская[en] (Польшча), П. Арсіч[en] (Сербія), помнік У. Караткевічу ў Кіеве (скульптары К. Селіханаў, А. Варвашэня), гандлёвы цэнтр «Аўтазапчасткі» ў Мінску (сааўтар Д. Касьяненка)[3].

Узнагароды

Узнагароджаны двума медалямі ВДНГ СССР (1978, 1982).

Сям’я

Мае некалі дзяцей, дачка Кацярына Корбут таксама архітэктар.

Зноскі

  1. 1 2 3 Корбут Александр Иосифович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 3 Корбут Александр Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  3. 1 2 АЛЕКСАНДР КОРБУТ: «ДЕЛАЛ ВСЕ ЧЕСТНО. И С ЛЮБОВЬЮ К СВОЕЙ ПРОФЕССИИ»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Старшыні Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінсксельбудпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў