wd wp Пошук:

Газпрам

Галаўны офіс Газпрама

ААТ «Газпрам» — расійская газаздабыўная і газаразмеркавальная кампанія, найбуйнейшая кампанія ў Расіі (па даных часопіса «Эксперт»)[4], найбуйнейшая газавая кампанія свету, валодае самай працяглай газатранспартнай сістэмай (больш 160 000 км)[5]. З’яўляецца сусветным лідарам галіны[6]. Паводле спісу Forbes 2000 (2010 год), «Газпрам» па выручцы займае 24-е месца сярод сусветных кампаній[7]. Паводле рэйтынгу Fortune Global 500, па выніках 2009 года Газпрам стаў самай прыбытковай кампаніяй у свеце, апярэдзіўшы амерыканскую Exxon Mobil, заняўшы пры гэтым 50-е месца па агульным аб’ёме выручкі[8]. Кампанія займае агульнае 22 месца ў Fortune Global 500[9] (2009 год).

Поўнае фірменнае найменне — Адкрытае акцыянернае таварыства «Газпрам»; папярэдняя назва — Расійскае акцыянернае таварыства «Газпрам». Зарэгістраваныя таварныя знакі і знакі абслугоўвання — Газпром (ГАЗПРОМ) і Gazprom (GAZPROM)[10]. Штаб-кватэра — у Маскве.

Даччыныя кампаніі

5 чэрвеня 2018 г. суд у Нідэрландах арыштаваў долі ў галандскіх даччыных кампаніях «Газпрама» па пазове «Нафтагаза Украіны». Арышт накладзены для выканання лютаўскага рашэння Стакгольмскага арбітражу аб спагнанні з расійскай кампаніі больш за 2,5 млрд долараў ЗША кампенсацыі за недапастаўкі «Газпрамам» ўзгодненых аб’ёмаў газу для транзіту[11].

Акружны суд Амстэрдама заблакаваў 100 % акцый кампаніі South Stream Transport BV, якая адказвае за будаўніцтва і ўпарўленне «Турэцкага патока». Гэта зроблена ў сувязі з разглядам справы «Газпрома» з-за перадачы названых акцый кампаніі «Трансгаз Краснадар»[12].

Актывы

Няпоўны спіс паводле краін[13]

Беларусь

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 PJSC Gazprom IFRS Consolidated Financial Statements with Independent Auditor’s Report 31 December 2020Gazprom, 2021. — P. 86. Праверана 29 красавіка 2021.
  2. PJSC Gazprom Annual Report 2017FBK, 2018. — С. 218. Праверана 15 верасня 2018.
  3. Калашников С. «Союзтекстиль» подкатывает к Курску: Компания увеличивает за 2 млрд рублей производство синтетического волокна // Коммерсантъ (Воронеж)Коммерсантъ, 2020. — вып. 12. — 125000 экз. — ISSN 1563-6380; 1561-347X
  4. Спіс найбуйнейшых кампаній па рыначным кошце (капіталізацыі) на 1 верасня 2009 года Эксперт, № 38 (675), 5-11 кастрычніка 2009
  5. ВЕДОМОСТИ — Пуцін прапанаваў аб’яднаць «Газпрам» і «Нафтагаз Украіны»
  6. $13 billion Sibneft deal fulfills Gazprom quest — The New York Times
  7. The Global 2000 — Forbes.com
  8. Газпрам у 2009 г. стаў самай прыбытковай кампаніяй свету
  9. Fortune Global 500
  10. Зарэгістраваныя таварныя знакі Архівавана 22 студзеня 2009. ААТ Газпрам.
  11. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Суд арестовал голландские активы Газпрома для выплаты Нафтогазу 2,6 млрд долл. по решению Стокгольмского арбитража (руск.)  Архівавана 9 чэрвеня 2018.
  12. Директор «Нафтогаза» сообщил о блокировании акций «дочки» «Газпрома» судом Амстердама
  13. Штоквартальная справаздача за I квартал 2012 года Архівавана 24 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на ММВБ
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на біржы РТС
Катэгорыя·Нафтагазаздабыўныя кампаніі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Холдынгі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі Расіі, якія займаюцца вытворчасцю і размеркаваннем газу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Газпрам