wd wp Пошук:

Вольна

Во́льна[1] (трансліт.: Voĺna, руск.: Вольно) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км на паўднёвы ўсход ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, на аўтамабільнай дарозе Сталовічы — Мір.

Цэнтр эксперыментальнай базы «Вольна—Чэрніхава».

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах вядома як сяло Вольнае з сярэдзіны 16 ст. У 1567 маёнтак Вольна — шляхецкая ўласнасць Ю. А. Хадкевіча, які выстаўляў у войска 4 коннікі. У 1571 — маёнтак уласнасць Соф’і Слуцкай, а пасля Астафея Валовіча.

У 1632 уладальнікі Вольна, наваградскі стольнік Крыштап Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская, фундавалі ў вёсцы царква і манастыр базыльян.[3]

У 1768 базыльяне пабудавалі царкву Святой Тройцы. Пры базыльянскім манастыры існавала школа, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, сяло Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1839 расійскія ўлады скасавалі манастыр, а грэка-каталіцкую царкву перарабілі на праваслаўную. У 1879 годзе мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 5 тыс. вернікаў (з іх 5 % пісьменных), дзейнічала праваслаўнае папячыцельства.

У 1886 годзе дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 годзе), побач з сялом — вінакурны завод і млын. У 1890 годзе адчынена царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе працавалі народнае вучылішча, царква, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, існаваў помнік у гонар вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці.

У 1900 годзе ў народным вучылішчы займаліся 100 хлопчыкаў (настаўніца Г. Тарановіч). З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 21 аднавясковец.

Інфраструктура

Адміністрацыйны будынак
Дом культуры

У аграгарадку знаходзіцца выканком сельсавета, будынак эксперыментальнай базы, працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, спіртзавод, Дом быту, сярэдняя школа (у 1995 годзе адкрыты краязнаўчы музей), клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, ашчадны банк, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, сталовая, 4 магазіны.

Насельніцтва

Інфармацыя для турыстаў

Царква Св. Тройцы

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Wolna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 856

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вольна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на замену перанакіраванняў перакладамі
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вольнаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі