wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Быліна

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Быліна (нар. 26 сакавіка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах, потым гуляў за «Шахцёр» і «Граніт». З 2010 года выступаў за бабруйскую «Белшыну», у 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе бабруйскага клуба.

У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро», дзе стаў іграком асновы. Выступаў на пазіцыі флангавага (левага або правага) абаронцы. Ліпень 2013 года прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам». У слуцкім клубе стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2014 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[2].

З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з «Зоркай-БДУ». У красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У «Зорцы-БДУ» быў іграком асновы.

У студзені 2016 года вярнуўся ў «Слуцк»[4], дзе зноў стаў выступаць у якасці левага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у аснове, але пазней страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а ў сакавіку — з клубам «Ашмяны-БДУФК». Аднак пазней, пасля таго як «Крумкачы», не атрымаўшы ліцэнзіі для ўдзелу ў Вышэйшай лізе, заявіліся ў Другую, Быліна зноў далучыўся да сталічнай каманды[6]. Па выніках сезона 2018 дапамог «Крумкачам» выйсці ў Першую лігу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У пачатку сезона 2019 амаль не з’яўляўся на полі, з ліпеня стаў часцей выхадзіць у складзе. У студзені 2020 года пакінуў НФК[8].

У лютым 2020 года стала вядома, што Аляксандр Быліна пачынае працаваць у структуры мінскага «Дынама» ў якасці селекцыянера[9].

У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе, правёў 1 матч.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскага «Дынама» ў якасці трэнера-аналітыка[10].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999Д3АФВіС-РШВСМ223
2000Д2Зорка-ВА-БДУ201
2001Д2Зорка-ВА-БДУ251
2002Д1Зорка-ВА-БДУ262
2003Д1Тарпеда-СКА291
2004Д1Тарпеда-СКА241
2005Д1МТЗ-РІПА261
2006Д1МТЗ-РІПА170
2007 (1)Д1МТЗ-РІПА40
2007 (2)Д1Шахцёр120
2008Д1Шахцёр171
2009Д1Граніт242
2010Д1Белшына150
2011Д1Белшына270
2012Д1Белшына240
2013Д1Дняпро220
2014Д1Слуцк270
2015Д2Зорка-ВА-БДУ270
2016Д1Слуцк181
2017Д1Слуцк80
2018Д3Крумкачы252
2019Д2НФК120
2021Д3Брэстжылбуд10

Зноскі

  1. Aleksandr Bylina // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Слуцк” расстался с Александром Былиной и Андреем Горбачем
  3. Былина заключил контракт со «Звездой-БГУ»
  4. “Слуцк” подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре
  5. Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк»
  6. Александр Былина продолжит карьеру в НФК “Крумкачы”
  7. Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты
  8. НФК покинули восемь игроков
  9. Савостиков и Былина начали работать в минском «Динамо» в роли селекционеров
  10. Артем Челядинский. Приставка и. о. не давила
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэстжылбуд
Катэгорыя·Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск