wd wp Пошук:

Аляксандра Ануфрыеўна Паслядовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паслядовіч.

Аляксандра Ануфрыеўна Паслядо́віч[2] (23 красавіка 1918 — 23 красавіка 1988) — мастачка, графік, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963).

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і чыгуначніка. Наведвала прыватную студыю Валянціна Волкава[3]. У 1938 годзе скончыла 9 класаў школы і паступіла на другі курс Віцебскага мастацкага вучылішча. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. Паслядовіч эвакуіравалася ў Куйбышаўскую вобласць, дзе працавала ў калгасе[3]. У 1942 годзе пераехала ў Казань і працавала на авіяцыйным заводзе, потым жыла ва Уфе, дзе некаторы час працавала экскурсаводам у Мастацкім музеі[3]. У 1943 годзе паступіла на першы курс жывапіснага факультэта Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна, які ў гэты час знаходзіўся ў эвакуацыі ў Самаркандзе. У 1944 годзе працягвала вучобу ў інстытуце, які ўжо быў вернуты ў Ленінград. Сярод яе настаўнікаў былі А. А. Асмёркін і Г. А. Савінаў, С. Л. Абуга, К. І. Рудакоў, У. М. Канашэвіч, Г. Д. Епіфанаў[3]. У час вучобы захапілася графікай і на чацвёртым курсе перайшла на аддзяленне графікі. Інстытут скончыла ў 1950 годзе. Яе дыпломнай работай сталі ілюстрацыі да рамана Веры Кетлінскай «Мужество» і па выніках абароны дыплома Аляксандра Паслядовіч атрымала адзнаку «добра» і званне мастака-графіка[3]. Засталася жыць у Ленінградзе, працавала ў выдавецтвах «Молодая гвардия», «Лениздат», «Госиздат», афармляла і ілюстравала кнігі[3]. У 1954 годзе стала членам Ленінградскага Саюза савецкіх мастакоў.

У 1957 годзе Аляксандра Паслядовіч вярнулася ў Мінск і з гэтага часу назаўсёды звязала лёс і творчасць з Беларуссю[4].

Творчасць

Браць удзел у мастацкіх выстаўках пачала ў 1953 годзе. Працавала ў розных тэхніках станковай графікі, спрабавала свае сілы ў так званых вольных тэхніках: пастэлі, гуашы, вугалі. Аўтар акварэляў, шэрагу прац у кніжнай графіцы. Аўтар ілюстрацый да кніг «Сымон-музыка» і «Рабакова хата» Якуба Коласа, «Кацярына» Тараса Шаўчэнкі (у сааўтарстве з В. І. Сахненкам), збора твораў індыйскіх пісьменнікаў «Дрэва вады», да твораў да твораў Д. Грыгаровіча і І. Ганчарова і інш. Сярод іншых работ Аляксандры Паслядовіч: «Партрэт Марыі Касавец» (1960) і «Беларуска» (1961) з цыкла «Па родным краі», цыклы станковых прац «Па Балгарыі», «Па Італіі», «На Палессі», серыі літаграфій «Беларускія народныя святы», «Беларускія жанчыны» (1971), «Беларускія песні», нацюрморты «Рыба і сеці» (1976), «Нацюрморт са званочкамі» і «Нацюрморт са снапом» (1977), «Нацюрморт з макамі» (1980)).

Працы Аляксандры Паслядовіч знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна ў Маскве і інш.[4]

Узнагароды і званні

Ушанаванне памяці

9 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А. А. Паслядовіч».

Зноскі

  1. http://bdamlm.by/gallery/alyaksandra-paslyadovich
  2. Беларусь, 1995
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Аляксандра Паслядовіч. Да 100-годдзя з дня нараджэння // Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
  4. 1 2 Паслядовіч Аляксандра Ануфрыеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Графікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных