wd wp Пошук:

Дзмітрый Васілевіч Грыгаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыгаровіч.

Дзмітрый Васілевіч Грыгаровіч (руск.: Дми́трий Васи́льевич Григоро́вич; 19(31) сакавіка 1822 — 22 снежня 1899 (3 студзеня 1900), Пецярбург) — рускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 (31) сакавіка 1822 года ў вёсцы Чэрэмшан (Нікольскае) Стаўрапольскага павета Сімбірскай губерні.

Яго бацька-дваранін быў адстаўным гусарам, служыў аканомам у маці пісьменніка В. А. Салагуба; купіў маёнтак Дулебіна ў Кашырскім павеце Тульскай губерні. Маці — францужанка Сідонія дэ Вармон (прозвішча па першым мужы; у Расіі — Сідонія Пятроўна). Грыгаровіч вырас у выхаванні маці і бабулі, у ранняй маладосці недастаткова добра валодаў рускай мовай, доўга гаварыў з французскім акцэнтам.

У 8 гадоў яго адвезлі ў Маскву, дзе ён вучыўся ў Маскоўскай гімназіі (1831—1832) і прабыў каля 3 гадоў у французскім пансіёне «Манігеці». Па заканчэнні яго ў 1836 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскае інжынернае вучылішча, у якім правучыўся да 1840 года і пазнаёміўся з Ф. М. Дастаеўскім, які абудзіў у ім цягу да літаратуры. Схільнасці да ваеннай кар’еры не меў; сышоў з вучылішча пасля сур’ёзнай правіны: на вуліцы ня аддаў гонар вялікаму князю Міхаілу Паўлавічу. Пазней перавёўся ў Акадэмію мастацтваў, дзе пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам.

У 1858—1859 гадах Грыгаровіч па даручэнні марскога міністэрства здзейсніў падарожжа вакол Еўропы і апісаў яго ў шэрагу нарысаў, якія носяць агульную назву «Карабель Рэтвізан».

Памёр 22 снежня 1899 (3 студзеня 1900) (па іншых звестках 26 снежня) у Пецярбургу.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 17 кастрычніка 2021.
  3. Григорович Дмитрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ульянаўску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1822 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскага інжынернага вучылішча