wd wp Пошук:

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міністэрства сувязі.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (Мінсувязі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць упарадкаванне сувязі. Міністр сувязі і інфарматызацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 18 жніўня 2018 года пасаду міністра займае Канстанцін Шульган[1].

Склад

  1. Цэнтральны апарат — 4 управы, 7 аддзелаў, 2 сектары і адзін дэпартамент;
  2. Прадпрыемствы «Белтэлекам», «Белпошта», «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр», «БелДІЭ»[2] (Беларуская дзяржаўная інспэкцыя электрасувязі), «Гіпрасувязь», «Інстытут прыкладных праграмных сістэм», «Прамсувязь», «Мінсктелекамбуд», «Белсувязьбуд» і «Белрамбудсувязь»;
  3. Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі[3].

Задачы

  1. упарадкаванне сувязі;
  2. развіццё сувязі ў дзяржаве;
  3. стварэнне сетак апрацоўкі і перадачы звестак;
  4. размеркаванне выкарыстання радыёчастот цывільнымі радыёэлектроннымі сродкамі.

Паўнамоцтвы

  1. ухваленне ведамасных пастаноў;
  2. заключэнне міжнародных дагавораў аб сувязі;
  3. стварэнне нарадаў;
  4. хадайніцтва аб дзяржаўных узнагародах працаўнікам за развіццё сувязі;
  5. запыт звестак ва ўстановах[4].

Мінуўшчына

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства сувязі і інфарматыкі больш як 5 год працягвала кіравацца Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 16 ліпеня 1990 г. № 129. Указам ад 11 студзеня 1997 г. № 30 прэзідэнт пераўтварыў яго ў Міністэрства сувязі, а ўказам ад 12 лютага 2004 г. № 66 надаў яму новую ўставу і сучасную назву — Міністэрства сувязі і інфарматызацыі[5].

Літаратура

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Зноскі

  1. Лукашенко сменил руководство правительства, премьером назначен Румас(руск.) . БЕЛТА. Праверана 18.08.2018.
  2. Рэквізіты РУП «БелДIЭ» (нявызн.). РУП «БелДIЭ». Праверана 28 жніўня 2010.
  3. Пералік арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск)(руск.) . Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010.(недаступная спасылка)
  4. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2004 г. № 302(руск.) . Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 жніўня 2010.
  5. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2010. Праверана 29 студзеня 2011.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Сувязь у Беларусі
Катэгорыя·Міністэрствы Беларусі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе