wd wp Пошук:

Альбінск

А́льбінск[2] (трансліт.: Aĺbinsk, руск.: Альбинск) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 37 км на захад ад Акцябрскага, у 3 км на захад ад Ляскавіч, у 240 км ад Гомеля, у 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Водная сістэма

На поўдні і ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў. Прыкладна за 1,6 км у напрамку на поўдзень ад вёскі знаходзіцца вадасховішча Альбінскае.

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Слуцк — Мазыр.

Інфармацыя

У вёсцы 21 жылая хата (2005 год). Планоўка — кароткая вуліца з шыротнай арыентацыяй, да якой з поўначы прылягае другая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы. Клуб, крама. Мемарыяльная дошка ў гонар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б, штабоў Мінскага партызанскага злучэння, партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей, падпольнай друкарні, устаноўленая ў 1972 годзе на будынку клуба.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя пад назвай маёнтак Альбінск (ён жа Загалле) і знаходзілася ў валоданні абшарніка А. М. Статкевіча. Па стану на 1844 г. у маёнтку было 6 цяглых дымоў, 19 асоб мужчынскага полу і 18 — жаночага. На 1908 год знаходзілася ў складзе Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса. У вёсцы знаходзілася гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты размясцілі ў вёсцы свой апорны пункт, разгромлены партызанамі. У вёсцы некаторы час грунтаваўся Мінскі падпольны абкам КП(б) Беларусі, а таксама знаходзіліся штабы Мінскага партызанскага злучэння, партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей і падпольная друкарня. У красавіку 1942 года карнікі спалілі амаль усю вёску (61 двор з 66) і забілі 137 жыхароў. Падчас вайны 7 жыхароў вёскі загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт А́льбін

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ляскавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)