Альберт Ладэнбург (ням.: Albert Ladenburg; 2 ліпеня 1842, Мангейм, Вялікае герцагства Бадэн — 15 жніўня 1911, Брэслаў, Германская імперыя) — нямецкі хімік-арганік.
Нарадзіўся ў Мангейме яўрэйскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мангеймскай гімназіі, а затым да 15 год вучыўся ў тэхнічнай школе горада Карлсруэ, дзе вывучаў матэматыку і сучасныя мовы. Працягнуў навучанне ў Гайдэльбергскім універсітэце, у якім вывучаў хімію і фізіку ў Роберта Бунзена. Таксама вывучаў фізіку ў Берліне. Дысертацыю на доктарскую ступень (PhD) абараніў ў Гайдэльбергу.
Прапрацаваў 6 месяцаў у горадзе Гент у Фрыдрыха Кекуле, які азнаёміў яго са структурнай тэорыяй. Яны займаліся вывучэннем будовы бензолу. Тэорыя Ладэнбурга пра тое, што малекула бензолу мае прызматычную форму, аказалася памылковай.
Ладэнбург наведаў Англію, а затым адправіўся на працу ў Парыж, дзе 18 месяцаў прапрацаваў разам з Шарлем Адольфам Вюрцам і Шарлем Фрыдэлем над вывучэннем кремнійарганічных злучэнняў і злучэнняў волава. Пасля вярнуўся ў Гайдэльберг на пасаду выкладчыка.
У 1873 годзе Ладэнбург стаў прафесарам і загадчыкам лабараторыі ва Універсітэце Хрысціяна Альбрэхта ў Кілі. У 1889 годзе перайшоў на тую ж пасаду ва ўніверсітэт Брэслаў. У 1886 годзе быў абраны ганаровым членам Фармацэўтычнага таварыства Вялікабрытаніі. У 1889 г. атрымаў Медаль Хенбэры за арыгінальныя працы ў галіне хіміі.
У 1880 годзе Ладэнбург першым атрымаў гіясцын, таксама вядомы як скапаламін. У 1900 годзе заснаваў Хімічнае таварыства Брэслаў, якім кіраваў да 1910 года.